Пастаянная запамінальная прылада
Пастаянная запамінальная прылада (ПЗП) — энэрганезалежная памяць, выкарыстоўваецца для захоўвання масіву незмяняльных даных.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Па тыпу выканання
[правіць | правіць зыходнік]- Масіў даных сумешчаны з прыладай выбаркі (злічваючай прыладай), у гэтым выпадку масіў даных часта гутаркова завецца «прашыўка»:
- мікрасхема ПЗП;
- Адзін з унутраных рэсурсаў аднакрыштальнай мікраЭВМ (мікракантролера), як правіла FlashROM.
- Масіў даных існуе самастойна:
- Кампакт-дыск;
- перфакарта;
- перфастужка;
- мантажныя «1» і мантажныя «0».
Па разнастайнасцям мікрасхем ПЗП
[правіць | правіць зыходнік]- Па тэхналогіі вырабу крышталя:
- ROM — (англ.: read-only memory, пастаянная запамінальная прылада), масачная ПЗП, вырабляецца фабрычным метадам. У далейшым няма магчымасці змяніць запісаныя даныя.
- PROM — (англ.: programmable read-only memory, Праграмуемае ПЗП (ППЗП)) — ПЗП, якое «прашываецца» аднаразова карыстальнікам.
- EPROM — (англ.: erasable programmable read-only memory, перапраграмавальная ПЗП (ПППЗП)). напрыклад, змест мікрасхемы К537РФ1 сціраўся з дапамогай ультрафіялетавай лямпы. Для праходжання ўльтрафіялетавых прамянёў да крышталя ў корпусе мікрасхемы было прадугледжана вакенца з кварцавым шклом.
- EEPROM — (англ.: electrically erasable programmable read-only memory, электрычна сціральная перапраграмавальная ПЗП). Памяць такога тыпу можа сцірацца і запаўняцца данымі некалькі дзясяткаў тысяч разоў. Выкарыстоўваецца ў цвёрдацельных назапашвальніках. Адной з разнастайнасцяў EEPROM з'яўляецца флэш-памяць (англ.: flash memory).
- ПЗП на магнітных даменах, напрыклад К1602РЦ5, мела складаную прыладу выбаркі і захоўвала даволі вялікі аб'ём даных у выглядзе намагнічаных зон крышталя, пры гэтым не маючы рухомых частак (гл. камп'ютарная памяць). Забяспечвалася неабмежаваная колькасць цыклаў перазапісу.
- NVRAM, non-volatile memory — «неразбуральная» памяць, у прынцыпе, не з'яўляецца ПЗП. Гэта АЗП невялікага аб'ёму, канструктыўна сумешчаная з батарэйкай. У СССР такія прылады часта зваліся «Dallas» па назве фірмы, якая выпусціла іх на рынак. У NVRAM сучасных ЭВМ батарэйка ўжо канструктыўна не звязана з АЗП і можа быць заменена.
- Па тыпу доступу:
- З паралельным доступам (parallel mode ці random access): такая ПЗП можа быць даступна ў сістэме ў адраснай прасторы АЗП. Напрыклад, К573РФ5;
- З паслядоўным доступам: такія ПЗП часта ўжываюцца для аднакратнай загрузкі канстантаў ці прашыўкі ў працэсар ці ПЛІС, ужываецца для захоўвання настроек каналаў тэлевізара і інш. Напрыклад, 93С46, AT17LV512A.
- Па спосабу праграмавання мікрасхем (запісу ў іх прашыўкі):
- Непраграмавальныя ПЗП;
- ПЗП, якія праграміруюцца толькі з дапамогай спецыяльнай прылады — праграматара ПЗП (як аднаразова, так і шматразова прашывальныя). Ужыванне праграматара патрэбна, у прыватнасці, для падачы нестандартных і адносна высокіх напружанняў (да +/- 27 В) на спецыяльныя вывады.
- Унутрысістэмна (пера)праграмавальныя ПЗП (ISP, in-system programming) — такія мікрасхемы маюць унутры генератар усіх неабходных высокіх напружанняў, і могуць быць перапрашытыя без праграматара і нават без выпайкі з друкаванай платы, праграмным спосабам.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]У пастаянную памяць часта запісваюць мікрапраграму кіравання тэхнічнай прыладай: тэлевізарам, сотавым тэлефонам, разнастайнымі мікракантролерамі, ці камп'ютарам (BIOS ці OpenBoot на машынах SPARC).
BootROM — прашыўка, такая, што калі яе запісаць у прыдатную мікрасхему ПЗП, усталяваную ў сеткавай картцы, то робіцца магчымай загрузка аперацыйнай сістэмы на камп'ютар з аддаленага вузла лакальнай сеткі. Для ўбудаваных у ЭВМ сеткавых плат BootROM можна актываваць праз BIOS.
ПЗП у IBM PC-сумяшчальных ЭВМ месціцца ў адраснай прасторы ад F600:0000 па FD00:0FFF
Гістарычныя тыпы ПЗП
[правіць | правіць зыходнік]Пастаянныя запамінальныя прылады сталі знаходзіць ужыванне ў тэхніцы задаўга да з'яўлення ЭВМ і электронных прыбораў. У прыватнасці, адным з першых тыпаў ПЗП быў кулачковы валік, які ўжываўся ў шарманках, музычных скарбонках, гадзінніках з боем.
З развіццём электроннай тэхнікі і ЭВМ узнікла неабходнасць у хуткадзейных ПЗП. У эпоху вакуумнай электронікі знаходзілі ўжыванне ПЗП на аснове патэнцыяласкопаў, монаскопаў, прамянёвых лямп. У ЭВМ на базе транзістараў у якасці ПЗП невялікай ёмкасці шырока ўжываліся штэпсельныя матрыцы. Пры неабходнасці захоўвання вялікіх аб'ёмаў даных (для ЭВМ першых пакаленняў — некалькі дзясяткаў кілабайтаў) выкарыстоўваліся ПЗП на базе ферытавых кольцаў (не варта блытаць іх з падобнымі тыпамі АЗП). Менавіта ад гэтых тыпаў ПЗП бярэ свой пачатак тэрмін «прашыўка» — лагічны стан ячэйкі задаваўся напрамкам навіўкі проваду, які ахопліваў кольца. З-за таго, што тонкі провад патрабавалася працягваць праз ланцуг ферытавых кольцаў, для выканання гэтай аперацыі ўжываліся металічныя іголкі, аналагічныя швейным. Нават сама аперацыя напаўнення ПЗП інфармацыяй нагадвала працэс шыцця.