Пастронкі
Выгляд
Пастронкі (узыходзіць да старана[1][кам. 1]) — вяроўкі ці раменныя пасы ў вупражы, што служаць непасрэдна для сувязі цяглавай жывёлы з транспартным сродкам або ворыўнай прыладай. Пярэднімі канцамі пастронкі мацуюць да хамута (ярма, шляі), заднімі — да барка, злучанага з транспартным сродкам. Ужываюцца да нашага часу ў сялянскай гаспадарцы, з’яўляючыся адметнай рысай хамутна-пастроначнай і ярэмнай запрэжак.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пастаро́нак // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978―.
- Заўвагі
- ↑ Няма падстаў лічыць, што старабел.: постронокъ (пастронокъ, постромокъ) (1598 г.) запазычаны са ст.-польск.: postronek.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. С. Цітоў. Пастронкі // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пастронкі