Перайсці да зместу

Паступальная сіла інерцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паступа́льная сі́ла іне́рцыісіла інерцыі, якая дзейнічае на целы ў сістэме адліку, якая рухаецца з паскарэннем адносна інерцыяльнай сістэмы адліку. Як і іншыя сілы інерцыі, паступальная сіла інерцыі з'яўляецца фіктыўнай.

Палажэнне матэрыяльнага пункта ў інерцыяльнай і неінерцыяльнай сістэмах звязана наступным чынам:

дзе радыус-вектар пачатку каардынат неінерцыйнай сістэмы ў інерцыйнай сістэме.

Калі неінерцыяльная сістэма адліку рухаецца паступальна адносна інерцыяльнай, то, дыферэнцыруючы гэтую роўнасць двойчы па часе, атрымаем

Калі памножыць абедзве часткі роўнасці на масу цела, то атрымаецца

Але, згодна другому закону Ньютана, у інерцыяльнай сістэме . Атрымаем

або

дзе - паступальная сіла інерцыі, якая, такім чынам, залежыць ад масы цела і ад паскарэння, з якім неінерцыяльная сістэма рухаецца адносна інерцыяльнай. Паступальная сіла інерцыі мае кірунак, процілеглы да паскарэння, з якім неінерцыяльная сістэма адліку рухаецца адносна інерцыяльнай.

Дзеянне паступальнай сілы інерцыі можна назіраць, напрыклад, у транспарце. Пры яго тармажэнні або разгоне на целы, што знаходзяцца ўнутры, дзейнічае сіла інерцыі, якая накіравана назад (пры разгоне) або наперад, у напрамку руху (пры тармажэнні). Гэтая сіла тым большая, чым больш рэзкім з'яўляецца разгон або тармажэнне.