Патрык Пірс
| Патрык Пірс | |
|---|---|
| ірл.: Pádraig Mac Piarais[1] | |
| | |
| Дата нараджэння | 10 лістапада 1879[2][3][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 мая 1916[2][3] (36 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Бацька | James Pearse[d] |
| Маці | Margaret Pearse[d] |
| Альма-матар | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць | Irish Republican Brotherhood[d] і Шын Фейн |
| Званне | галоўнакамандуючы |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |

Патрык Генры Пірс (англ.: Patrick Henry Pearse, ірл.: Pádraig Anraí Mac Piarais; 10 лістапада 1879, Дублін — 3 мая 1916, Дублін) — ірландскі палітычны дзеяч, рэвалюцыянер-дэмакрат, драматург і паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Патрык Пірс быў адным з найвыдатнейшых дзеячаў Гэльскай лігі. Быў у сяброўскіх адносінах з адным з лідараў ірландскага рэвалюцыйнага руху Дж. Коналі. Удзельнічаючы ў нацыянальна-вызваленчым руху Ірландыі, прыйшоў да высновы аб неабходнасці ўзброенай барацьбы за незалежнасць і сацыяльныя пераўтварэнні.
У 1913 годзе П. Г. Пірс — адзін з арганізатараў падраздзяленняў Ірландскіх добраахвотнікаў, уваходзіў у склад іх Выканаўчага камітэта. У 1914 годзе ўступае ў тайную арганізацыю «Ірландскае рэспубліканскае братэрства». Адзін з кіраўнікоў Ірландскага паўстання 1916. У абвешчанай ірландскімі патрыётамі 24 красавіка 1916 года Ірландскай рэспубліцы стаў главой Часовага ўрада. Расстраляны англічанамі.
П. Г. Пірс — аўтар шматлікіх празаічных твораў і паэм, пераважна на гэльскай мове, значная частка з якіх прысвечана цяжкаму становішчу ірландцаў у каралеўстве.
Зноскі
- ↑ An Bunachar Náisiúnta Beathaisnéisí Gaeilge — 2011.
- 1 2 Patrick Pearse // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Patrick Henry Pearse // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11954654X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11954654X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ http://opwdublincommemorative.ie/arbour-hill/learn-more/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Колпаков А. Д. Ирландия-остров мятежный — Москва, 1965.
- Le Roux L. «Patrick H. Pearse», Dublin 1932.