Шын Фейн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Шын Фейн
ірл.: Sinn Féin
Sinn Féin.png
Лідар Джэры Адамс
Заснавальнік Arthur Griffith[d]
Дата заснавання 28 лістапада 1905[1]
Штаб-кватэра Белфаст
Ідэалогія Адзіная і незалежная Ірландыя
Інтэрнацыянал
Месцаў у Парламенце Паўночнай Ірландыі 29
Месцаў у Еўрапарламенце няма
Партыйны друк An Phoblacht[d]
Сайт sinnfein.ie(англ.) 
sinnfein.ie/ga/(ірл.) 
Commons-logo.svg Шын Фейн на Вікісховішчы

Шын Фейн (ірл.: Sinn Féin: мы самі) — палітычная партыя, якая дзейнічае ў Паўночнай Ірландыі (Ольстэры) і выступае за яго далучэнне да Рэспублікі Ірландыя. Таксама партыя дзейнічае ў Рэспубліцы Ірландыя.

Партыя была заснавана ў 1905 Артурам Грыфітам. Сёння існюуць дзве партыі «Шын Фейн» — Рэспубліканская і Часовая. Апошнюю, найбольш вядомую, з 1983 узначальвае Джэры Адамс.

Прадстаўнікі Шын Фейн прымаюць удзел у агульных выбарах і на сённяшні момант маюць 5 месцаў у брытанскім парламенце, аднак не займаюць іх з-за неабходнасці даваць прысягу англійскай каралеве. Таксама Шын Фейн займае адно месца ў Еўрапарламенце, 28 месцаў у Асамблеі Паўночнай Ірландыі і 4 месцы ў ірландскім парламенце.

Партыя карыстаецца падтрымкай сярод ірландцаў-каталікоў і супрацьстаіць юніянісцкім арганізацыям, якія выступаюць за знаходжанне Паўночнай Ірландыі ў складзе Вялікабрытаніі.

Партыя перамагла на парламенцкіх выбарах 8 лютага 2020 года, аднак пры гэтым не атрымала большасць месцаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]