Перайсці да зместу

Паул Брыл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паул Брыл
нідэрл.: Paul Bril
Род дзейнасці мастак, графік, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Дата нараджэння 1554[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 кастрычніка 1626(1626-10-07)[4][5][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Matthijs Bril the Elder[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паул Брыл (нідэрл.: Paul Bril; 1556, Антверпен — 7 кастрычніка 1626, Рым) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) мастак, жывапісец і гравёр. Адзін з галоўных прадстаўнікоў нідэрландскага раманізму.

Паул Брыл нарадзіўся ў 1556 годзе ў горадзе Антверпене, у вялікай сям’і патомных мастакоў. Вучыўся ў мясцовага жывапісца Даміяна Аортэльмана, у 1582 годзе пераехаў у Рым да свайго брата Матэуса Брыла і працягваў навучанне ў яго. Пасля смерці Матэуса ў 1583 годзе Паул, які, як лічыцца, значна перасягнуў брата майстэрствам, здолеў атрымаць яго пасаду і даход. У Рыме супрацоўнічаў з іншымі мастакамі і меў вялікую колькасць вучняў, у тым ліку з роднай Фландрыі. У 1621 годзе стаў кіраўніком Акадэміі Святога Лукі ў Рыме. Яго карціны былі папулярныя ў калекцыянераў.

Пісаў пейзажы, фрэскі. У адрозненне ад сваіх папярэднікаў Брыл імкнуўся да адзінства асвятлення на сваіх карцінах і тым самым значна развіў мастацтва пейзажа пад уплывам італьянскіх майстроў. Каляровая гама яго карцін, у асноўным, засталася па-галандску халоднай з перавагай блакітных і зялёных адценняў. Паул Брыл пісаў карціны на рэлігійныя тэмы, пейзажы, у тым ліку марскія, батальныя сцэны, алегорыі, якія зараз знаходзяцца ў розных музеях Еўропы. Таксама займаўся гравюрай.

Зноскі

  1. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  2. а б The Fine Art Archive Праверана 10 жніўня 2021.
  3. RKDartists Праверана 11 мая 2023.
  4. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  5. Paul Bril // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.