Перайсці да зместу

Пачатковая школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пачатковая школа
Выява лагатыпа
Краіна  Беларусь
Заснавана 2001
Ліквідавана 1 жніўня 2019[1]
Адрас вул. Фабрыцыуса, 5, 220007, г. Мінск
Дырэктар Вольга Уладзіміраўна Ваніна
Вэб-сайт p-shkola.by

«Пачатко́вая шко́ла» — беларускае выдавецтва. Створана ў 2001 годзе на базе рэдакцыі навукова-метадычнага часопіса «Пачатковая школа». Галоўны рэдактар — Вольга Ваніна.

Спецыялізуецца на выпуску навучальных выданняў для вучняў, педагогаў, бацькоўскай грамадскасці, студэнтаў педагагічных устаноў вышэйшай адукацыі. З’яўляецца ўніверсальным выдавецтвам.

Выпускае:

  • навукова-папулярную, даведачную і мастацкую літаратуру для дзяцей і дарослых;
  • наглядныя дапаможнікі і плакаты;
  • электронныя сродкі навучання;
  • навукова-метадычныя часопісы «Пачатковая школа» (з мультымедыйным дадаткам), «Беларускі гістарычны часопіс», «Выхаванне i дадатковая адукацыя», «Дыялог. Псіхалагічны і сацыяльна-педагагічны часопіс»;
  • дзіцячыя часопісы «Топа», «Топа. Вырезалочка», «Рюкзачишка», «Рюкзачишкины прописи», «Рюкзачок». «Рюкзачок. Весёлый зоопарк», «Рюкзачок. Мир путешествий», «Юный техник и изобретатель»[2];
  • серыю часопісаў-трэнажораў «Выдатнік».

Выдавецтва штогод рэалізуе кніжныя праекты ў межах дзяржаўных заказаў: з 2004 года — вучэбны дапаможнік «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку»[3]; з 2007 года — камбінаванае выданне «Я — гражданин Республики Беларусь»[4].

Аляксей Якімовіч, Наталля Ігнаценка[5][6], Віктар Кажура[7], Валерый Кастручын[8], Алла Шарко[9], Алена Грабчыкава[10], Наталля Сторажава, Вольга Мікольская, Яніна Жабко.

  • Дыплом пераможцы ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы для дзяцей і юнацтва» серыі часопісаў-трэнажораў «Выдатнік» у межах XII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»[11]
  • Дыплом пераможцы ў намінацыі «Найлепшае спецыялілазаванае выданне»[12] рэдакцыі навукова-метадычнага часопіса «Пачатковая школа»; Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне» рэдакцыі часопіса «Рюкзачишка»[13] у межах Х Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»;
  • Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшае спецыялізаванае галіновая выданне» рэдакцыі часопіса «Пачатковая школа»; Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі» рэдакцыі часопіса «Беларускі гістарычны часопіс»; Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне» рэдакцыі часопіса «Рюкзачок. Веселый зоопарк»; персанальны дыплом «Найлепшы дызайнер — афарміцель» начальніку аддзела падрыхтоўкі да друку І. І. Радаману ў межах IX Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»[14]
  • Дыплом другой ступені ў намінацыі «Садружнасць» у межах Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2013» «ЗАЛАТЫ ФАЛІЯНТ»[15]
  • Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне» рэдакцыі часопіса «Рюкзак» у межах VIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»[16]
  • Інтэрнэт-прэмія выдавецтву «Пачатковая школа» за распрацоўку сайта ў межах 19-ай Міжнароднай спецыялізаванай выставы і кангрэсу «tibo—2012»[17].
  • Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Дэбют» рэдакцыі часопіса «Рюкзачок. Мир компьютеров» у межах VII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»
  • Ганаровая грамата дырэктару выдавецтва «Пачатковая школа» за асабісты ўнёсак у развіццё беларускай журналістыкі[18]
  • Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне» рэдакцыі часопіса «Рюкзачишка» у межах VI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»[19]
  • Дыплом пераможцы ў намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне» рэдакцыі часопіса «Рюкзачок» у межах V Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»[20].

Зноскі

  1. https://p-shkola.by/company/history/
  2. Журналы для вашего ребенка: обзор от LADY | LADY.TUT.BY(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2017. Праверана 12 красавіка 2017.
  3. Вучэбна-метадычны комплекс «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку» Архівавана 26 кастрычніка 2021.
  4. Шестнадцатилетние граждане Беларуси в феврале получат в подарок книгу «Я — гражданин Республики Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2017. Праверана 12 красавіка 2017.
  5. Сказочница Наталья Игнатенко странствует по библиотекам детских домов, школ и гимназий
  6. Детская писательница Наталья Игнатенко рассказывает о своем опыте популяризации книги
  7. http://unicat.nlb.by/opac/pls/!search.http_keyword?query=a001a=%22BY-SEK-1441726%22&lst_siz=20
  8. Белорусский писатель Валерий Кастрючин удостоен международной премии имени В.Бианки
  9. Ведущая «Радио ОНТ» Алла Шарко представит Беларусь на IV Биеннале изобразительного искусства и документальной фотографии в Берлине — ОНТ
  10. Грабчикова Елена Самарьевна, кандидат педагогических наук, доцент. Зав. аспирантурой и докторантурой Национального института образования(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2017. Праверана 12 красавіка 2017.
  11. Список победителей и лауреатов Национального конкурса печатных средств массовой информации «Золотая Литера» в 2016 году(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2017. Праверана 12 красавіка 2017.
  12. Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»(недаступная спасылка)
  13. Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»(недаступная спасылка)
  14. Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»(недаступная спасылка)
  15. Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»(недаступная спасылка)
  16. Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»(недаступная спасылка)
  17. Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»(недаступная спасылка)
  18. Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»(недаступная спасылка)
  19. Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»(недаступная спасылка)
  20. Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»(недаступная спасылка)