Перайсці да зместу

Рюкзачок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Рюкзачок»
Тып часопіс
Заснавальнік Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Выдавец РУП «Выдавецтва „Пачатковая школа“»
Краіна  Беларусь
Галоўны рэдактар Вольга Уладзіміраўна Ваніна
Заснавана 2005
Тэматыка дзіцячы часопіс
Мова руская, беларуская
Перыядычнасць 1 раз у месяц
Аб’ём 36 палос
Галоўны офіс вул. Фабрыцыуса, 5, 220007, г. Мінск
Тыраж 3 990
ISSN 1993-2936
Вэб-сайт p-shkola.by

Рюкзачо́к — штомесячны пазнавальна-гульнявы часопіс. Прызначаны для дзяцей ад 7 да 12 гадоў. Выпускаецца ў Беларусі з 2005 года.

Часопіс уключае пазнавальныя артыкулы, вершы, апавяданні, настольныя гульні, коміксы, жарты, загадкі, а таксама навукова-папулярныя матэрыялы для бацькоў і электронны далатак з дзіцячымі песнямі, класічнай і народнай музыкай, прэзентацыямі, відэаролікамі, інтэрактыўнымі навучальнымі трэнажорамі.

Кансультатыўную дапамогу часопісу аказвае грамадска-рэдакцыйны савет пад кіраўніцтвам Раісы Сідарэнка[1], намесніцы міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Ідэя стварэння дзіцячага пазнавальнага часопіса на базе навукова-метадычнага часопіса «Пачатковая школа» належала Наталлі Ванінай, дырэктару і галоўнаму рэдактару выдавецтва «Пачатковая школа». Новы часопіс павінен быў забяспечыць узаемадзеянне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: настаўнікаў пачатковых класаў, малодшых школьнікаў і іх бацькоў.

Канцэпцыю часопіса «Рюкзачок» распрацавала Вольга Ваніна. Яна сфармавала творчы калектыў аўтараў, мастакоў, дызайнераў. Першы нумар часопіса выйшаў у красавіку 2005 года.

З 2008 года «Рюкзачок» выходзіць з электронным дадаткам.

У 2009 годзе пачаўся выпуск даччыных часопісаў «Рюкзачок. ВЕСЕЛЫЙ ЗООПАРК», «Рюкзачок. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ» і «Рюкзачишка». За арганізацыю выпуску серыі пазнавальна-гульнявых часопісаў для дзяцей А. Ваніна ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 2017 года «Рюкзачок» выходзіць з выкарыстаннем тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.

«Рюкзачок» тройчы станавіўся лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера»[2][3].

У 2009 годзе часопіс «Рюкзачок» стаў пераможцам V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» у намінацыі «Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне»[4].

Зноскі

  1. СИДОРЕНКО Раиса Станиславовна — заместитель Министра образования Республики Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2017. Праверана 12 красавіка 2017.
  2. Список победителей и лауреатов Национального конкурса печатных средств массовой информации «Золотая Литера» в 2006 году (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2017. Праверана 12 красавіка 2017.
  3. Список победителей и лауреатов Национального конкурса печатных средств массовой информации «Золотая Литера» в 2008 году (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2016. Праверана 12 красавіка 2017.
  4. Список победителей и лауреатов Национального конкурса печатных средств массовой информации «Золотая Литера» в 2009 году (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2017. Праверана 12 красавіка 2017.