Паэма (музыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паэма (фр.: Poéme) — інструментальная п’еса лірыка-драматычнага характару. Адрозніваецца свабодай пабудовы і эмацыйнай насычанасцю. У большасці выпадкаў пішацца для фартэпіяна, часам для смычковых інструментаў з суправаджэннем фартэпіяна або аркестра. Прыкладамі такіх паэм з’яўляюцца паэма для скрыпкі і фартэпіяна Здэнека Фібіха і паэма для скрыпкі і аркестра Эрнеста Шасона.

Аляксандр Мікалаевіч Скрабін

Правобразам паэмы стала сімфанічная паэма, упершыню напісаная Ферэнцам Лістам ў 1848 годзе. Паэмы часта маюць праграмныя загалоўкі і вызначэння. Найбольш папулярныя паэмы Аляксандра Скрабіна: «Да полымя», «Праметэй», «Сатанічная паэма», Паэма экстазу і гэтак далей.

Паэмай таксама прынята называць буйныя адначасткавыя аркестравыя праграмныя творы. Паэма ў гэтым вызначэнні выкарыстоўвалася некаторымі кампазітарамі замест сімфанічнай паэмы. Прыкладам такога твора з’яўляюцца паэмы (ням.: Tondichtungen) Рыхарда Штрауса. У XX стагоддзі паэмай сталі называць некаторыя вакальныя сачыненні, напрыклад «10 паэм для хору» (1951) Дзмітрыя Шастаковіча, «Паэма памяці Сяргея Ясеніна» (1956) Георгія Свірыдава і гэтак далей.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ю.У. Келдыш. Музычная энцыклапедыя. — Савецкая энцыклапедыя. — М., 1978. — Т. 4. — С. 415. — 975 с.