Паўакаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўакаі
маары: pouākai
Арол Хааста, які, магчыма, успрымаўся за паўакаі.
Арол Хааста, які, магчыма, успрымаўся за паўакаі.
Міфалогія маарыйская
Тып драпежныя птушкі
Мясцовасць Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя, Паўднёвы востраў

Паўа́каі (маары: pouākai) або поўкаі (poukai) — жахлівая вялізная птушка ў міфалогіі[en] маары[1].

Згодна з некаторымі паданнямі, паўакаі забіваюць і пажыраюць людзей. Міф можа адносіцца да сапраўднага, але цяпер вымерлага арла Хааста[en]: найбуйнейшы з вядомых відаў арлоў, які быў здольны забіць дарослага моа вагой да 230 кілаграмаў і патэнцыйна здольны забіць чалавека[2].

Гістарычнае тло[правіць | правіць зыходнік]

Арлы Хааста (Hieraaetus moorei), якія насялялі выключна ўсход і паўночны захад Паўднёвага вострава Новай Зеландыі, вымерлі прыкладна праз дзвесце гадоў пасля прыбыцця першых маары. Арлы намаляваны на ранніх роспісах каменных сховішчаў у Паўднёвым Кентэрберы[en][3]. Вялікая частка нізіннага асяроддзя пасялення арла была разбурана ў выніку пажару прыблізна ў 1350 годзе нашай эры, а ў выніку ён вымер праз празмернае паляванне на яго, як наўпрост (косткі арла Хааста былі знойдзены ў археалагічных помніках маары), так і ўскосна: яго асноўныя віды здабычы, дзевяць відаў моа і іншыя буйныя птушкі, такія як апторніс[ru], нелятаючыя качкі[en] (Chenonetta finschi) і нелятаючыя гусі[en] (Cnemiornis), былі знішчаны ў той жа час[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (англ.) Rodgers, Paul (14 верасня 2009). "Maori legend of man-eating bird is true". The Independent. Праверана 14 верасня 2009.
  2. (англ.) Casey, Michael (14 верасня 2009). "Extinct New Zealand eagle may have eaten humans". ABC News. Associated Press.
  3. (англ.) Worthy, Trevor H.; Holdaway, Richard N. (2002). The Lost World of the Moa. Bloomington, IN: Indiana University Press. pp. 333–334. ISBN 0-253-34034-9.
  4. (англ.) Worthy, Trevor H.; Holdaway, Richard N. (2002). The Lost World of the Moa. Bloomington, IN: Indiana University Press. ISBN 0-253-34034-9.