Перайсці да зместу

Кент (паўвостраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Паўвостраў Кент)
Кент
68°30′ пн. ш. 107°00′ з. д.HGЯO
АкваторыяПаўночны Ледавіты акіян
Краіна
Кент (паўвостраў) (Канада)
Кент
Кент
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кент (англ.: Kent Peninsula) — буйны паўвостраў на паўночным захадзе Канады.

Паўвостраў Кент знаходзіцца на поўначы мацерыковай часткі тэрыторыі Нунавут. Да захаду ад паўвострава ляжыць заліў Каранейшэн. На поўначы праліў Дзіс аддзяляе яго ад буйнага вострава Вікторыя. На поўдні праліў Мелвіл і заліў Элу амаль цалкам адразаюць паўвостраў ад мацерыка, з якім ён звязаны толькі вузкім перашыйкам на паўднёвым усходзе[1]. На паўднёвым усходзе абмываецца водамі бухты Лабірынт заліва Куін-Мод. Крайні заходні пункт паўвострава — мыс Фліндэрс (Flinders Cape), крайні паўночны — мыс Аляксандэр (Cape Alexander). Найвышэйшы пункт паўвострава — Маўнт-Джордж (Mt.George) вышынёй 183 метра[2]. Даўжыня паўвострава 112 км, шырыня — 40 км.

Паўвостраў названы Томасам Сімпсанам у гонар Герцагіні Кенцкай, сястры караля Бельгіі Леапольда I[3] і маці каралевы Вялікабрытаніі Вікторыі.

Зноскі

  1. Карта Канады ГКГК СССР, 1988 год
  2. National Geographic. Atlas of the World (eighth edition). Western Canada
  3. Encyclopedia Canadiana, Grolier of Canada Limited. Toronto Ottawa Montreal, 1966, Volume 5, page 399