Тайтаа
Выгляд
(Пасля перасылкі з Паўвостраў Тайтаа)
Тайтаа | |
---|---|
ісп.: Península de Taitao | |
46°30′00″ пд. ш. 74°25′00″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тайтаа (ісп.: Península de Taitao) — паўвостраў на заходнім узбярэжжы Паўднёвай Амерыкі, у складзе Чылі.
Даўжыня складае 124 км, шырыня — 115 км. Максімальная вышыня — 1372 м. Паўвостраў прыціскаецца да Патагонскіх Анд вузкім нізінным перашыйкам Офкі . З поўдня абмываецца залівам Пеньяс. Фіёрд даўжынёй 16 км, у які спускаецца ледавік Сан-Рафаэль, аддзяляе Тайтаа ад мацерыка.
Паверхня гарыстая, пакрытая вечназялёнымі лясамі. У 1945 годзе на паўвостраве быў адкрыты нацыянальны парк Лагуна-Сан-Рафаэль , на тэрыторыі якога знаходзяцца шматлікія азёры, найбуйнейшым з якіх з'яўляецца возера Пресідэнтэ-Рыяс, і звілістыя каньёны.