Паўль Кірхгоф
Паўль Кірхгоф | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 жніўня 1900[1][2][3] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 13 верасня 1972[3] (72 гады) ці 9 снежня 1972[4] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, выкладчык універсітэта, філосаф |
Навуковая сфера | антрапалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][6] |
Альма-матар | |
Партыя |
Паўль Кірхгоф (ням.: Paul Kirchhoff, 17 жніўня 1900, Хорст, Вестфалія, Германія — 1972, Мехіка) — мексіканскі антраполаг нямецкага паходжання. Вядомасць атрымаў сваімі працамі па вызначэнні культурна-гістарычнага арэала Месаамерыка (тэрмін уведзены ім жа).
Пачаў навучанне па спецыяльнасцях «пратэстанцкая тэалогія» і «параўнальнае рэлігіязнаўства» у Берлінскім універсітэце, пазней перайшоў у Albert Ludwigs University of Freiburg. У сярэдзіне 1920-х гадоў працягнуў навучанне ў Лейпцыгскім універсітэце па этналогіі і псіхалогіі і скончыў адукацыю ў 1927 годзе. Там жа, у Лейпцыгу, ён зацікавіўся карэннымі народамі Амерыкі.
Як актыўны трацкіст, Кірхгоф змушаны быў пакінуць Германію пасля прыходу да ўлады нацыстаў. Ён пасяліўся ў Мексіцы, дзе хутка заваяваў рэпутацыю кампетэнтнага вучонага і стаў адным з заснавальнікаў Нацыянальнай школы антрапалогіі і гісторыі ў 1938 г.
У вывучэнні дакалумбавых культур Кірхгоф увёў у абарот назвы двух суседніх культурных рэгіёнаў — Месаамерыка, дзе былі сканцэнтраваныя найбуйнейшыя цывілізацыі Цэнтральнай Амерыкі, і Арыдаамерыка, дзе з-за неспрыяльных прыродных умоў мясцовыя індзейцы вялі качавы лад жыцця і адставалі ў развіцці ад сваіх суседзяў.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132092042 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Paul Kirchhoff // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Bibliothèque nationale de France Paul Kirchhoff // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ http://www.germananthropology.com/short-portrait/paul-kirchhoff/185
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132092042 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132092042 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 17 жніўня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
- Памерлі 13 верасня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі 9 снежня
- Памерлі ў Мехіка
- Дактары навук
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Антраполагі
- Постаці мексіканскай навукі
- Постаці мексіканскай антрапалогіі