Паўночнаафрыканскі слон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночнаафрыканскі слон

Карфагенскія баявыя сланы ў бітве пры Заме, Анры Матэ, ~1890 год
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Loxodonta africana pharaoensis

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  20402201

Паўночнаафрыканскі, ці карфагенскі слон (Loxodonta africana pharaohensis ці berbericus, hannibali[1]) — магчымы падвід саваннавага слана, які існаваў у Паўночнай Афрыцы да поўнага знікнення ў часы Старажытнага Рыма. Хоць падвід быў фармальна апісаны[2][3], шырокага таксанамічнага прызнання не атрымаў. Арэал распасціраўся на поўнач ад Сахары ў гарах Атласа, уздоўж берага Чырвонага мора і ў Нубіі.[4]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Карфагенскія фрэскі і манеты[5] з Паўночнай Афрыкі сведчаць пра невысокі рост гэтых сланоў (магчыма, каля 2,5 м у вышыню). Вялікія вушы і выгнутая спіна робяць іх падобнымі на афрыканскіх сланоў, памерамі паўночнаафрыканскія сланы былі бліжэй да сучасных лясных сланоў (L. cyclotis). Магчыма, што паўночнаафрыканскія сланы былі больш здольныя да навучання, чым іх саванныя суродзічы, што дазволіла карфагенянам прыручыць іх.

Выяўленне рэштак асобіны паўночнаафрыканскага паходжання магло б растлумачыць таксанамічны статус гэтай папуляцыі сланоў з дапамогай аналізу ДНК.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рымская бронзавая статуэтка баявога слана

Наскальны жывапіс сведчыць, што 10—12 тыс. гадоў назад сланы былі распаўсюджаны на большай частцы Сахары і паўночнай Афрыкі, але кліматычныя змены прымусілі іх пакінуць раёны з малой колькасцю вады[4].

Егіпецкая дынастыя Пталамеяў выкарыстоўвала паўночнаафрыканскіх сланоў у ваенных мэтах. У II ст. да н.э. Палібій (Усеагульная гісторыя; 5.83) апісаў іх баявыя недахопы ў параўнанні з буйнейшымі індыйскімі сланамі, якія выкарыстоўваліся селеўкідскімі царамі. Захаваны пталамейскі тэкст пералічвае тры тыпы баявых сланоў: «трагладыцкі» (верагодна, лівійскі), «эфіопскі» і «індыйскі»[6].

Карфаген таксама выкарыстоўваў паўночнаафрыканскіх сланоў у якасці баявых сланоў у Пунічных войнах супраць Рымскай рэспублікі. Для паходу праз Альпы падчас другой Пунічнай вайны (218—201 гг. да н.э.) Ганібал сабраў 37 карфагенскіх сланоў, праўда яго асабісты слон Сур меў сірыйскае паходжанне[7].

Мяркуецца, што паўночнаафрыканскія сланы вымерлі праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля заваявання Паўночнай Афрыкі Старажытным Рымам (меркавана, да IV ст. да н.э.) з-за празмернага палявання на іх з мэтай выкарыстання ў гульнях venatio[8].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. ITIS. Loxodonta africana. Праверана 27 сакавіка 2014.
  2. Nowak, Ronald M. (1999), Walker's Mammals of the World, 6th edition, Baltimore and London: The Johns Hopkins University Press, pp 1002.
  3. Yalden, D.W., M.J. Largen and D. Kock (1986), Catalogue of the Mammals of Ethiopia. 6. Perissodactyla, Proboscidea, Hyracoidea, Lagomorpha, Tubulidentata, Sirenia, and Cetacea, Italian J. Zool., Suppl., n.s., 21:31-103.
  4. а б Jonathan Kingdon, David Happold, Thomas Butynski, Michael Hoffmann, Meredith Happold, Jan Kalina. Mammals of Africa, Volumes 1-6. — Nature, 23 мая 2013. — С. 183. — 3500 с. — ISBN 9781408189962.
  5. John Noble Wilford. The Mystery of Hannibal's Elephants (англ.) (18 верасня 1984). Праверана 27 сакавіка 2014.
  6. Bert van der Spek. Ptolemy III Chronicle (BCHP 11) (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2018. Праверана 30 сакавіка 2014.
  7. Scullard, H. H. (1953). "Ennius, Cato, and Surus". The Classical Review. 3 (3/4): 140–142. doi:10.1017/S0009840X00995805. JSTOR 703426. {{cite journal}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |month= і |coauthors= (даведка)
  8. John Block Friedman, Kristen Mossler Figg. Trade, Travel, and Exploration in the Middle Ages: An Encyclopedia edited by John Block Friedman, Kristen Mossler Figg. — Routledge, 4 ліпеня 2013. — С. 176. — 715 с. — ISBN 9781135591014.