Паўночна-заходняя брама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Паўночна-заходняя брама
Паўночна-Заходняя брама і дарога да яе (былы Графскі праезд)
Паўночна-Заходняя брама і дарога да яе (былы Графскі праезд)
52°05′19″ пн. ш. 23°38′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Дата пабудовы 1881 год
Стан Здавальняючы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночна-заходняя брама — брама Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

Казематаваны праезд у конусе правага фаса тэнальнага фронту пабудаваны ў 1881 годзе з цэглы і служыў для сувязі Кобрынскага ўмацавання з фортам «Граф Берг». Пры праездзе маецца кардэгардыя, якая складаецца з 1 каземата на 5 чалавек з печкавым ацяпленнем, якая выкарыстоўвалася ў якасці вартавога памяшкання.

У часы Расійскай Імперыі брама называлася Канстанцінаўскай у гонар цэсарэвіча Канстанціна, аднаго з сыноў райскага імператара Мікалая I, у перыяд міжваеннай Польшчы — Бельскай, па кірунку выезду з крэпасці ў бок горада Бельска Падляскага. У 1930-я гады праезд брамы выбрукаваны арыгінальнай пліткай «трылінкай».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Аб'ект у Базе даных «Спадчына Брэсцкай крэпасці» (руск.)