Паўночна-заходні рэгіён развіцця Румыніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паўночна-заходні рэгіён развіцця
рум.: Regiunea de dezvoltare Nord-Vest
Краіна Румынія
Статус Рэгіён развіцця
Уключае 6 жудзецаў
Адміністрацыйны цэнтр Клуж-Напока
Насельніцтва (2011) 2 495 247
Шчыльнасць 73,05 чал./км²
Плошча 34 159 км²
Паўночна-заходні рэгіён развіцця на карце
Часавы пояс UTC+2
Афіцыйны сайт

Паўночна-заходні рэгіён развіцця Румыніі (рум.: Regiunea de dezvoltare Nord-Vest) — адзін з рэгіёнаў развіцця Румыніі. Не з'яўляецца адміністрацыйнай адзінкай, быў створаны ў 1998 годзе для лепшай каардынацыі мясцовага развіцця падчас уступлення Румыніі ў Еўрапейскі саюз.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад ПЗРР уваходзяць жудзецы:

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2004 год, у рэгіёне пражывала 2 740 064 чалавека. Шчыльнасць насельніцтва склала 80,21 чал./км², што менш за сярэдні ўзровень па краіне (91,3 чал./км²). 48,77 % (1 336 425 чалавек) насельніцтва складаюць мужчыны, 51,23 % (1 403 639 чалавек) — жанчыны. Рэгіён з'яўляецца адным з найбольш мультынацыянальных, нацыянальныя меншасці складаюць 25 % насельніцтва.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Аснову эканомікі Паўночна-заходняга рэгіёна складае сельская гаспадарка, у якой занята 46 % насельніцтва. У адміністрацыйных цэнтрах жудзецаў дзейнічаюць прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз рэгіён праходзяць 5 еўрапейскіх дарог E60, E81, E79, E671 і E58. Таксама вядзецца будаўніцтва аўтастрады A3, якая пройдзе праз жудзецы Клуж, Сэлаж і Біхор.

У рэгіёне размешчаны 4 аэрапорты — Клуж-Напока, Арадзя, Сату-Марэ і Бая-Марэ. Аэрапорты Клуж-Напока, Арадзя і Бая-Марэ маюць статус міжнародных, а аэрапорт Сату-Марэ выкарыстоўваецца для абслугоўвання толькі ўнутраных перавозак.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]