Паўночны цэнтральнаамерыканскі трохкутнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краіны трохкутніка

Паўночны цэнтральнаамерыканскі трохкутнік — геаграфічная метафара, ўжываная ў дачыненні да трох краін Цэнтральнай АмерыкіГандураса, Сальвадора і Гватэмалы, у першую чаргу ў сувязі з іх эканамічнай інтэграцыяй [1]. Гэтыя краіны маюць трайны стык межаў у трансгранічным нацыянальным парку Трыфіньё (Trifinio), агульную гісторыю, культуру, грамадства, палітыку. Краіны трохкутніка падпісалі пагадненні аб гандлі з Мексікай (2001), ЗША, Калумбіяй. Інтэграцыя з Нікарагуа і Коста-Рыкай у 2011 дала працяг Мезаамерыканскаму праекту (Proyecto Mesoamérica, ці PM).

Напачатку інтэграцыйныя зрухі (не паміж краінамі трохкутніка, а з трэцімі ўдзельнікамі) былі сустрэты негатыўна, асабліва незадаволенымі былі такія ўплывовыя колы як арандатары зямлі ў дэпартаменце Петэн (Гватэмала) і гандураскія бізнесоўцы.

А вось сусветную вядомаць трохкутнік займеў у негатыўным святле. Справа ў тым, што ў яго краінах надзвычайна нізкі ўзровень бяспекі: па адноснай колькасці забойстваў яны пераўзыходзяць нават некаторыя зоны баявых дзеянняў (у 2011 было 39 забойстваў на 100 000 чалавек у Гватэмале, 69 — у Сальвадоры і 92 — у Гандурасе).[2]

Зноскі