Перайсці да зместу

Паўночнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Knautia L. (1753)

Сінонімы
Trichera Schrad. ex Roem. et Schult. — верагодны сінонім[1]
Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35407
NCBI  59182
EOL  59332
GRIN  g:6344
IPNI  14314-1

Паўночнік[2] (Knáutia) — род раслін падсямейства Dipsacoideae сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Род названы ў гонар нямецкага натураліста і лекара Хрысціяна Кнаута[de][3] (1656—1716), вядомага працай Methodus plantarum genuina (лац.) (Гале, 1705), у якой ён прапанаваў сістэму класіфікацыі раслін, заснаваную на ўласцівасцях вяночка[4]. Па іншых звестках, род названы ў гонар абодвух братоў Кнаутаў — названага Хрысціяна Кнаута і яго старэйшага брата, лекара і батаніка Крыстофа Кнаута[de][5] (1638—1694).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны[3][6].

Сцябло прамое, часта полае[3].

Лісце супраціўнае, цэльнакрайняе або перыстарассечанае, сцябловае лісце сядзячае, ніжняе — чарашковае[6].

Кветкі абодваполыя, сабраны ў галоўкі. Ложа суквецця пакрыта шчацінкамі. Вяночак з чатырма няроўнымі лопасцямі. Чашачка сподачкападобная, шчаціністая, з 8-16 зубчыкамі. Песцік з доўгім слупком і галоўчатым або двухлопасцевым лычыкам. Тычынак пяць[3][6].

Плод — сямянка[6].

Каля 50 відаў пашыраны ў Еўропе, асабліва ў Міжземнамор’і і Заходняй Азіі. На Беларусі ў лясах, на лугах, палях, уздоўж дарог трапляецца паўночнік палявы (Knautia arvensis).

Па інфармацыі базы даных The Plant List (2013), род уключае 48 відаў[7]:

Knautia drymeia
Knautia macedonica
Knautia nevadensis

Яшчэ каля 150 відавых назваў гэтага роду мае ў The Plant List (2013) статус unresolved name, г. зн. адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых таксонаў[7].

  1. Паводле GRIN. Гл. картку расліны.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. 2 350 экз.
  3. 1 2 3 4 Бобров 1957.
  4. Г. Надсон. Ботаника // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  5. The Plant Lover’s Companion: Plants, People & Places(недаступная спасылка) by Julia Brittain
  6. 1 2 3 4 Травянистые растения СССР / Отв. ред. Т. А. Работнов. М.: Мысль, 1971. — Т. 2. — С. 194. — 309 с.
  7. 1 2 Knautia (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (16 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022. Праверана 15 снежня 2017.
  • Паўночнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Бобров Е. Г. Короставник — Knautia // Флора СССР : в 30 т. / начато при рук. и под гл. ред. В. Л. Комарова. — М. ; Л. : Изд-во АН СССР, 1957. — Т. 24 / ред. тома Б. К. Шишкин, Е. Г. Бобров. — С. 12. — 501, XVII с. — 2500 экз. (руск.)
  • Короставник // Т. 13. Конда — Кун. М. : Советская энциклопедия, 1973. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.) (руск.)