Паўстанне Муканы
Выгляд
Паўстанне Муканы, рух «людзей у белых вопратках» — паўстанне ў Сярэдняй Азіі супраць улады Арабскага халіфата на чале з Муканам (араб. «закрыты пакрывалам», Хашым Ібн Хакім) у 770—780 гады. Мукана прапаведаваў вучэнне, у аснове якога ляжалі ідэі маздакізму. Галоўныя цэнтры паўстання Муканы знаходзіліся ў Маверанахры: паселішча Наршах (каля Бухары), Самарканд і горная вобласць Санам. У 776—783 гадах арабы захапілі гэтыя цэнтры, а каля 783—785 гадоў канчаткова задушылі паўстанне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).