Пегас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пегас

Пегас (стар.-грэч.: Πήγασος) у старажытнагрэчаскай міфалогіі — чароўны (часта крылаты) конь, які нарадзіўся з крыві або тулава забітай Персеем гаргоны Медузы як плод яе сувязі з Пасейдонам. Пегас узнёсся на Алімп, дзе прыносіў Зеўсу гром і маланкі. Паводле другога міфа, багі падаравалі Пегаса герою Белерафонту, а той узляцеў на ім і забіў пачвару Хімеру, якая спусташала краіну. Ударам капыта Пегас выбіў на гары Гелікон крыніцу Гіпакрэну, вада якой надае натхненне паэтам. Адказ «асядлаць Пегаса» — стаць паэтам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]