Пекцінавыя рэчывы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будова пекціна

Пекцінавыя рэчывы або пекціны (ад стар.-грэч.: πηκτός[1] — зацвярдзелы, змерзлы) — поліцукрыды, утвораныя рэшткамі галоўным чынам галактуронавай кіслаты. Прысутнічаюць ва ўсіх вышэйшых раслінах, асабліва шмат у садавіне і ў некаторых водарасцях. Пекціны, з'яўляючыся структурным элементам раслінных тканак, спрыяюць падтрыманню ў іх тургора, павялічваюць засухаўстойлівасць раслін, ўстойлівасць гародніны і садавіны пры захоўванні. Выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці — у якасці структурастваральнікаў (гелестваральнікаў), загушчальнікаў, а таксама ў медыцынскай і фармацэўтычнай прамысловасці — у якасці фізіялагічна актыўных рэчываў з карыснымі для арганізма чалавека ўласцівасцямі. У прамысловых маштабах атрымліваюць пекцінавыя рэчывы ў асноўным з яблычных і / або цытрусавых выцісканак, жамерынаў цукровых буракоў, сланечніка. Іншыя віды расліннай сыравіны не маюць асаблівага прамысловага і прыкладнога значэння.

Пекціны амаль не ўжываюцца стрававальнай сістэмай чалавека.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.187