Лігнін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Структура лігніну

Лігнін (ад лац.: lignum — дрэва, драўніна) — прыродны палімер нерэгулярнай структуры, складзены з астаткаў замешчаных феноласпіртоў. У драўніне ўтрымліваецца прыблізна 30 % лігніну (у драўніне хвойных парод да 50 %)[1].

Аморфнае рэчыва жоўтага або жоўта-карычневага колеру. Не раствараецца ў вадзе і арганічных растваральніках. Шчыльнасць 1,25—1,45 г/см³. У драўніне лігнін знаходзіцца ў сценках клетак і міжклетачнай прасторы і вызначае механічную трываласць ствалоў і сцёблаў раслін.

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

У прамысловасці лігнін з'яўляецца пабочным прадуктам у вытворчасці цэлюлозы (сульфатны лігнін і лігнасульфонавыя кіслоты) і гідролізе раслінных матэрыялаў (гідролізны лігнін).

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Сульфатны лігнін выкарыстоўваецца у якасці ўзмацняльніка сінтэтычнага каўчука, пластыфікатара керамікі, сыравіны ў вытворчасці фенолфармальдэгідных смолаў і інш.
Гідролізны лігнін выкарыстоўваецца ў якасці кацельнага паліва ў лесахімічнай прамысловасці, для атрымання лігніннага вугалю, выпрацоўкі нітралігніну (паніжае вязкасць гліністых раствораў), воцатнай і шчаўевай кіслот, у вытворчасці порыстай цэглы і інш.
Лігнасульфонавыя кіслоты выкарыстоўваюцца ў ліцейнай прамысловасці, ў працэсах дублення скур і ў якасці дабавак да шыхты ў вытворчасці цэменту, атрымання ваніліну, піракатэхіну і інш..

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічны слоўнік навучэнца: дапаможнік для вучняў / Б. М. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская — Мінск: Народная асвета, 2003. — С. 138. — 287 с. — 1000 экз. — ISBN 985-12-0631-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]