Храмапласты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тыпы пластыд

Храмапласты (афарбаваныя пласты) — жоўтыя, аранжавыя або чырвоныя пластыды вышэйшых раслін.

Афарбоўка хромапластаў абумоўлена наяўнасцю камбінацыі ліпафільных (тлушчараспушчальных) пігментаў — караціноідаў(руск.) бел.. Сінія і фіялетавыя (антацыяны) і жоўтыя (антахлор) пігменты вышэйшых раслін вадараспушчальныя і назапашваюцца ў клетачным соку вакуоляў.

Храмапласты могуць развівацца з хларапластаў, якія губляюць хларафіл і крухмал, што прыкметна пры паспяванні пладоў. Развіццё храмапластаў звязана з актывацыяй ферментаў біясінтэзу кароціноідаў. Неактыўныя формы гэтых ферментаў як правіла прысутнічаюць у строме, а актыўныя формы лакалізуюцца ў мембранах пластыд, дзе таксама назапашваюцца ліпафільныя папярэднікі караціноідаў.

Пажаўценне лісця перад лістападам звязана з разбурэннем хларафіла і дэмаскіраваннем ужо сабраных на хларапластах кароціноідаў. Пры гэтым сінтэз караціноідаў de novo нязначны. Такім чынам, змена пластыд пры старэнні лісця адрозніваецца ад актыўнага пераходу хларапластаў у храмапласты пры паспяванні пладоў або фарміраванні афарбаваных пялёсткаў. У сувязі з гэтым храмапласты, якія ўтвараюцца пры стрэсе ці старэнні лісця ў выніку разбурэння хларафілу, называюць герантапласты.

Храмапласты могуць дыферэнцаваць непасрэдна з прапластыд. Храмапласты могуць рэдыферэнцыравацца ў хларапласты, што часта назіраецца пры асвятленні базальнай часткі караняплода морквы.

Унутраная сістэма мембран у храмапластах адсутнічае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Біялогія: падруч. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / пад рэд. М. Д. Лісава; пер. з рус. мовы В. К. Раманцэвіч. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2014. ISBN 978-985-03-2169-5
  • Физиология растений / под ред. И. П. Ермакова. — М. : «Академия», 2007. — 640 с. — ISBN 978-5-7695-36-88-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]