Перайсці да зместу

Пелагскія астравы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пелагскія астравы
паўднёвы бераг Лампедузы
паўднёвы бераг Лампедузы
Характарыстыкі
Найвышэйшы пункт186 м
Насельніцтвакаля 6 тыс. чал.
Размяшчэнне
35°40′39″ пн. ш. 12°37′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Пелагскія астравы (Італія)
Пелагскія астравы
Пелагскія астравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карта

Пелагскія астравы (італ.: Isole Pelagie) — самы паўднёвы архіпелаг Італіі, які знаходзіцца паміж Мальтай і Тунісам.

Архіпелаг складаецца з трох вулканічных астравоў: Лампедуза, Ліноза і незаселенага Лампіёнэ. Геаграфічна архіпелаг адносяць да Афрыкі. Найвышэйшы пункт — 186 м над узроўнем мора (Монтэ-Вулкана). Плошча астравоў — 25,5 км².

Насельніцтва астравоў — каля 6 тыс. чалавек (2004). Адміністрацыйна Пелагскія астравы з’яўляюцца камунай у складзе сіцылійскай правінцыі Агрыджэнта.

Спрыяльны клімат і ўнікальная марская фаўна (мальтыйска-пелагская) прыцягваюць турыстаў, аднак з-за блізкасці да Афрыкі (да Туніса крыху больш за 100 км) астравы маюць праблемы з нелегальнымі эмігрантамі, якія накіроўваюцца ў Еўропу.