Пенесты
Пене́сты (стар.-грэч.: oἱ Πενέσται) — група залежных сялян у старажытнай Фесаліі.
Пенесты лічацца нашчадкамі эалійцаў або нават пеласгаў, заваяваных дарыйцамі, што сфарміравалі асноўнае насельніцтва Фесаліі ў 1 тысячагоддзі да н. э. Становішча пенестаў нагадвала стан прыгонных сялян сярэднявечча. Яны залежылі ад канкрэтных фесалійскіх сем'яў і былі абавязаны апрацоўваць іх зямлю. Звычайна пенесты мелі сваю гаспадарку і выплочвалі гаспадарам фіксаваны аброк. Пенесты, што працавалі ў доме гаспадара, атрымоўвалі поплатак.
У перыяд войн пенесты неслі ваенны абавязак. Яны фарміравалі фесалійскую конніцу. Падобна спартанскім ілотам, паўставалі супраць сваіх гаспадароў.