Пердыка II
Пердыка II | |
---|---|
стар.-грэч.: Περδίκκας | |
![]() | |
Нараджэнне | V стагоддзе да н.э. |
Смерць |
413 да н.э. |
Род | дынастыя Аргеадаў[d] |
Бацька | Аляксандр I Македонскі[d] |
Жонка | Cleopatra[d] і Simicha[d] |
Дзеці | Архелай Македонскі[d] і Аероп II[d] |
Веравызнанне | старажытнагрэчаская рэлігія[d] |
![]() |
Пердыка II — македонскі цар, які кіраваў у 454 — 413 г. да н.э.. Прымаў актыўны ўдзел у Пелапанескай вайне паміж Афінамі і Спартай.

Пердыка быў сынам цара Аляксандра I, пасля смерці якога адняў уладу ў старэйшых братоў Філіпа і Алкета. Паводле сведчання Фукідыда, Пердыка быў спачатку сябрам і саюзнікам афінян, а потым пасварыўся з імі з-за таго, што яны заключылі саюзы з яго ворагамі — старэйшым братам Філіпам, якога ён адхіліў ад прастола і якога падтрымліваў адрыскі цар, і элімейскім князем Дэрдасам з Верхняй Македоніі. Па ходзе Пелапанескай вайны Пердыка неаднаразова мірыўся з афінянамі, але потым ізноў уступаў з імі ў вайну, калі гэта ўваходзіла ў яго планы.
Зрэшты, пасварыўся ён і са сваімі саюзнікамі — спартанцамі. Падчас сумеснага паходу супраць македонскага племя лінкестаў гопліты спартанскага палкаводца Брасіда, узлаваныя ўцёкамі войска Пердыкі, перабілі частку саюзных македонцаў і разрабавалі іх маёмасць[1].
Не зрабіўшы значных зямельных набыццяў, Пердыка II усё ж захаваў цэласнасць краіны пад пагрозай магутнага адрыскага царства ў Фракіі і паменшыў уплыў Афін на ўзбярэжжы, жыццёва важным для Македоніі. Паводле апісання Фукідыда пастаянная армія Пердыкі складалася з коннай дружыны, колькасцю не больш за адну тысячу вершнікаў, і наёмнай пяхоты з варвараў. Пердыка перамагаў больш з дапамогай войнаў, якія распальваліся ім паміж суседзямі і грэчаскімі дзяржавамі, чым сваёй уласнай зброяй.
Ад наложніцы Пердыка меў сына Архелая, які пазней захапіў уладу, і іншага сына ад жонкі Клеапатры, які загінуў, як лічылі ў Грэцыі, ад рук Архелая ў 7-гадовым узросце .
Зноскі
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Фукидид, «История», М. 1993