Пір (цар эпірскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пір
стар.-грэч.: Πύρρος
Нараджэнне 318 да н.э.
Смерць 272 да н.э.
Род Пірыды
Бацька Эакід[1]
Маці Фтыя Эпірская[d][1]
Жонка Антыгона[d], Ланаса[d] і Бірцэна[d]
Дзеці Аляксандр II[d][2], Алімпія з Эпіра[d], Пталемей[d] і Гелен[d]
Дзейнасць палітык, ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пір (319 — 272 да н.э., Аргас) — цар эпірскі (306302 да н.э. і 297272 да н.э.); сын Эакіда і Фціі.

Стаў царом у 13 гадоў пры апекуне, але быў вымушаны ўцякаць ад свайго зяця Касандра (302 да н.э.). Ажаніўся з дачкой Пталамея I, Антыгонай; з дапамогай таго вярнуўся да ўлады ў Эпіры. Пасля смерці Антыгоны ажаніўся з Ланасай, у пасагу якой атрымаў Керкіру і Леўкус.

Быў адным з найбольшых военачальнікаў антычнасці. Актыўна ўдзельнічаў у міжземнаморскіх войнах 1-й паловы III ст. да н.э. Узяў вядомую перамогу пад Гераклеяйпірава перамога»), зняў аблогі Тарэнту, Афінаў (287 да н.э.). Апій Клаўдзій перашкодзіў перамовам з Пірам, і той вярнуўся ў Грэцыю (275 да н.э.). Быў забіты ў вулічным баі ў Аргасе.

Верагодная выява Піра — мармуровая галава з вілы Пізонаў у Геркулануме, дзе малады Пір паказаны ў шаломе з дубовымі лістамі, знакам Зеўса Дадонскага (атаясамлена ў 1891)[3].

Зноскі