Паўсаній Македонскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паўсаній Македонскі
Coin of Pausanias, king of Macedonia.PNG
 
Дзейнасць: кароль
Нараджэнне: V стагоддзе да н.э.
Смерць: 393 да н.э.
Дынастыя: дынастыя Аргеадаў[d]
Бацька: Аероп II[d]
Пад гэтым імем вядомыя і іншыя персанажы антычнасці, глядзі Паўсаній.

Павсаний (грэч.: Παυσανίας, лац.: Pausanias) — македонскі цар, які кіраваў ў 393 г. да н.э.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паўсаній быў сынам цара Аеропа II. Па бацьку ён належаў да роду Лінкестыдаў, якія кіравалі ўдзельна на паўночным захадзе Македоніі. Кіраваў ён усяго год, і паводле Дыядора быў забіты Амінтай II, унукам Аляксандра I, які і захапіў царскую ўладу[1].

У храналогіі кіравання македонскіх цароў Паўсанія часам ставяць пасля Амінты II на падставе блытаніны ў дынастычных табліцах Еўсевія Кесарыйскага, які складаў іх у IV стагоддзі па працам грэчаскіх гісторыкаў і, у прыватнасці, працам Дыядора. Крыніцай блытаніны з'яўляюцца частая змена македонскіх кіраўнікоў той эпохі, недастатковая інфармацыя з самой Македоніі, якая завязла ў міжусобнай барацьбе за прастол, а таксама імя Амінта, якое адначасова насілі некалькі прадстаўнікоў дынастыі Аргеадаў.

Зноскі

  1. Дыядор. «Гістарычная бібліятэка», 14.89

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Диодор, «Историческая библиотека» СПб, 1774


Папярэднік:
Аероп II
Македонскі цар
393 г. да н.э.
Пераемнік:
Амінта II