Перайсці да зместу

Перламутраўка вялікая лясная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перламутраўка вялікая лясная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Argynnis paphia Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  171802
EOL  154538

Перламутраўка вялікая лясная (Argynnis paphia) — від матылькоў сямейства Німфаліды (Nymphalidae). Размах крылаў 54-70 мм.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Верхнія крылы цёмна-аранжавага колеру з чорнымі плямамі, ніжнія зялёнага колеру са срэбнымі палосамі. Самцы меншыя і бялейшыя, чым самкі. Гусеніцы чорнага і карычневага колераў з двума жоўтымі лініямі ўздоўж спіны.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджаны ва ўмеранай Еўропе і Азіі.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Дарослыя асобіны ядуць нектар розных кветак і нектар з тлей. Яны добрыя лятуны і іх можна ўбачыць на высокай хуткасці над кронамі дрэў. Пераважнае месца пражывання — рэдкія сонечныя лісцяныя лясы, асабліва дубравы, хоць яны жывуць і ў іглічных лясах.

Гусеніцы вылупляюцца з яек у жніўні і адразу ж уваходзяць у стан спячкі да наступнай вясны. Пасля абуджэння, яны падаюць на зямлю і сілкуюцца Фіялка|фіялкамі у аснавання дрэва. Звычайна кормяцца ў начны час. Дарослыя асобіны з’яўляюцца ў чэрвені.