Перламутраўка палявая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Перламутраўка палявая
Lopinga achine.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Issoria lathonia

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   171587
EOL   155240

Перламутраўка палявая (Issoria lathonia) — дзённы матылёк з сямейства німфалід.

Этымалогія лацінскай назвы[правіць | правіць зыходнік]

Латона (Лета) — у грэчаскай міфалогіі дачка тытанаў Кея і Фебы, каханая Зеўса, маці Апалона і Артэміды.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пярэдняга крыла 17 — 27,5 мм Размах крылаў 34-52 мм у самцоў і 50-56 мм у самак. Крылы жоўта-аранжавага колеру з чорнымі плямамі. Ніжні бок задніх крылаў з вельмі буйнымі серабрыстымі плямамі.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Ніжні бок крылаў

Від шырока распаўсюджаны ў Еўропе. Арэал таксама ўключае Паўночна-заходнюю Афрыку, Заходнюю і Цэнтральную Азія на ўсход да поўдня Заходняй Сібіры, Манголіі і Паўночнай Індыі. Сустракаецца на ўсёй тэрыторыі Еўропы, акрамя крайняй поўначы (не сустракаецца на поўнач ад 63 градуса паўночнай шыраты). З'яўляецца актыўным мігрантам, які ў цёплыя гады можа міграваць на поўнач да палярнага круга.

Месцапражыванні[правіць | правіць зыходнік]

Насяляе узлескі, абочыны дарог, паляны, лугі, берагі рэк і вадаёмаў, стэпавыя ўчасткі. Від часта сустракаецца ў астэпненых і антрапагенных стацыях. У гарах Крыму і Карпатах сустракаецца паўсюдна. На Каўказе матылёк сустракаецца ў практычна ўсіх тыпах бязлесных ландшафтаў. Падымаецца ў горы на вышыню да 2500-2900 м над узр. м.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Ва Усходняй Еўропе від развіваецца ў 2-3 пакаленнях, на поўдні Украіны магчыма таксама развіццё чацвёртага пакалення. Матылі 1-га пакалення лётаюць з канца красавіка па сярэдзіну чэрвеня, 2-га — з пачатку ліпеня па сярэдзіну верасня. У канцы лета і восенню з'яўляюцца і лётаюць, паралельна з матылькамі другога пакалення, матылі трэцяга, ў асабліва цёплыя гады на поўдні Украіны — аж да канца лістапада. Перазімавалыя асобіны на поўдні Еўропы з'яўляюцца пры наступе першых цёплых дзён вясны (на Паўднёвым беразе Крыма — ужо з канца сакавіка). Матылі часта прысаджваюцца на голыя ўчасткі глебы.

Жыццёвы цыкл[правіць | правіць зыходнік]

Самкі адкладаюць да 200 яек, па адным на лісце кармавых раслін, а таксама побач з ім. Яйкі адносна дробныя, бледна-жоўтыя. Вусені даўжынёй да 35 мм, жывуць адкрыта. Іх афарбоўка шэра-карычневага колеру з чорнымі плямамі. Зімуе на розных стадыях свайго развіцця, але пераважна на стадыі вусеня, радзей — кукалкі і яшчэ радзей — на стадыі імага Стадыя кукалкі доўжыцца да 4 тыдняў.

Кармавыя расліны вусеняў[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя кармавыя расліны вусеняў — фіялка палявая (Viola arvensis) і браткі (Viola tricolor). Да кармавых відаў таксама адносяцца: пакрывец лекавы (Anchusa officinalis), Onobrychis viciifolia, Viola biflora, Viola lutea, Viola odorata, канюшына.

Заўвагі па ахове[правіць | правіць зыходнік]

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Усходняй Фенаскандыі (1998) для Нарвегіі (III катэгорыя).

Зноскі