Перайсці да зместу

Эспарцэт пасяўны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эспарцэт пасяўны

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Onobrychis viciifolia Scop. (1771)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26810
NCBI  3882
EOL  689248
IPNI  60457687-2
TPL  ild-5130

Эспарцет пасяўны, Эспарцэт вікалісты[3][4] (Onobrychis viciifolia) — від кветкавых раслін роду Эспарцэт (Onobrychis) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна, 30—80 (120) см даўжынёй. Прылісткі трохкутна-яйкападобныя, 7—9 мм. Лісце 10—18 см, 13—19-лісточкавыя; лісточкі ад даўгавата-ланцэтных да ланцэтных, 2—3 × 0,4—1 см. Кветкі 8—14 мм даўжынёй. Чашачка званочкападобная, 68 мм, раснічастая; зубчыкі шылападобна-ланцэтныя. Вяночак ружова-фіялетавы, 8—10 мм. Бабы 7—9 мм даўжынёй, паўяйкападобна-круглявыя, узброеныя як па дыску, так і па яе грэбені кароткімі зубцамі[4].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма — Сярэдняя Еўропа[4]. Натуралізаваны від у Еўропе, Аўстраліі, Алжыры. Шырока інтрадуцыраваны і культывуецца ў некаторых іншых частках свету[5][6][7].

Ва Украіне расце на палях, часам дзічэе — на ўсёй тэрыторыі. Кармавая, лекавая расліна[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 200. (руск.) (укр.)
  5. bgbm.org. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  • Эспарцет виколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)