Першая фатаграфія Зямлі з космасу
| ||
| Армія ЗША | ||
| Першая фатаграфія Зямлі з космасу. 24 кастрычніка 1946 | ||
| Матэрыял | 35-мм кінаплёнка[d] | |
|---|---|---|
| Нацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы | ||
«Першая фатаграфія Зямлі з космасу» (англ.: The First Ever Photograph from Space) — выява планеты Зямля, атрыманая 24 кастрычніка 1946 года пры дапамозе 35-мм кінакамеры падчас субарбітальнага палёту амерыканскай балістычнай ракеты V-2. Пасля капітуляцыі Германіі ў распараджэнні войска ЗША апынуліся каля 100 трафейных ракет Фау-2. Карпусы і сістэмы ракет, а таксама нямецкі тэхнічны персанал былі адпраўленыя ў ЗША, дзе фірма «General Electric», у межах праграмы «Hermes» па распрацоўцы балістычных кіраваных ракет, атрымала кантракт на іх зборку і выпрабаванні. Пры ўдзеле германскіх спецыялістаў ракеты ўдалося аднавіць досыць хутка — ужо 16 сакавіка 1946 года была зроблена першая спроба запуску (беспаспяховая), а 10 мая 1946 года Фау-2 упершыню паспяхова ўзляцела з палігона «Уайт-Сэндс» у пустыні Нью-Мексіка[1][2].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Hermes missile. www.astronautix.com. Праверана 31 сакавіка 2023.
- ↑ Smithsonian Magazine, Tony Reichhardt. The First Photo From Space (англ.). Smithsonian Magazine. Праверана 31 сакавіка 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коллектив авторов. 1001 фотография, которую нужно увидеть = 1001 Photographs You Must See Before You Die / Главный редактор Пол Лоу. Предисловие Фред Ритчин. — М.: ООО «Магма», 2018. — ISBN 978-5-93428-113-8.