Першы з’езд манархаў у Вішэградзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Першы з'езд манархаў у Вішэградзе — з'езд еўрапейскіх манархаў, які адбыўся ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада 1335 года ў венгерскім горадзе Вішэград. На ім прысутнічалі тры манархі Усходняй Еўропы: кароль Чэхіі Іаган Люксембургскі, кароль Венгрыі Карл I Роберт (ініцыятар сустрэчы) і кароль Польшчы Казімір III. Абмяркоўвалася пытанне стварэння антыгабсбургскай кааліцыі і адмовы Яна I ад прэтэнзій на польскую карону ў абмен на прызнанне чэшскага суверэнітэту над Сілезіі і даплатай у памеры 20 тысячаў пражскіх грошаў.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

У 1300 годзе кароль Чэхіі Вацлаў II быў каранаваны і стаў польскім каралём, што выклікала занепакоенасць прадстаўнікоў тагачаснай польскай дынастыі Пястаў, паколькі цяпер прэтэндэнтамі на польскі трон станавіліся спадкаемцы Вацлава. З мэтай вырашэння гэтага канфлікту манархі пачалі перамовы аб падпісанні пагаднення, а пасярэднікам выступіў венгерскі кароль Карл I Роберт.

Пасля таго, як была распрацавана так званая Трэнчынская канвенцыя, позняй восенню 1335 года ў Вішэградзе адбылася сустрэча ўсіх трох манархаў, на якой быў пацверджана адмова чэшскага караля Іагана Люксембургскага ад прэтэнзій на польскую карону і ўсю Польшчу, у абмен на што яму выплацілі грашовую кампенсацыю ў памеры абяцаных 20 тысячаў грошаў і прызналі чэшскае валадарства над герцагствам Сілезіяй. Галоўным жа дасягненнем стала заключэнне доўгачаканага абарончага саюза трох краін супраць дынастыі Габсбургаў і заключэнне дамоўленасцяў аб стварэнні новых гандлёвых маршрутаў у абыход Вены.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сілезія заставалася пад валадарствам чэшскай кароны да 1742 года, пакуль не адышла да каралеўства Прусіі, а ў склад Польшчы большая частка сілезскіх зямель вярнулася толькі пасля Другой сусветнай вайны (невялікая частка Сілезіі цяпер належыць Чэхіі).
  • 6 снежня 1335 пасля падпісання пагаднення польскі кароль Казімір III і кароль Чэхіі Іаган Люксембургскі прыбылі ў Прагу, дзе польскаму манарху было аказана шмат ушанаванняў, згодна з летапісам.
  • У 1339 годзе адбыўся другі Вішэградский з'езд, на якім абіраўся кароль Польшчы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • RÁCZ, György. Visegrád 1335 [online]. Bratislava: International Visegrad Fund, 2009, [мн. 2013-08-02]. On-line book. (англ.) (чэшск.) (славацк.) (венг.) (польск.) (лац.)