Вышаградская група
| Вышаградская група | |
|---|---|
| па-венгерску: Visegrádi Együttműködés па-польску: Grupa Wyszehradzka па-славацку: Vyšehradská skupina па-чэшску: Visegrádská skupina | |
| Краіны-члены з нацыянальнымі сцягамі | |
| | |
|
|
|
| Вышаградская група на карце Еўропы | |
| Абрэвіятура | V4 |
| Тып арганізацыі | міжнародная |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 15 лютага 1991 |
| Член у |
Венгрыя Польшча Славакія Чэхія |
| www.visegradgroup.eu | |
Вышаградская група (венг.: Visegrádi Együttműködés, польск.: Grupa Wyszehradzka, славацк.: Vyšehradská skupina, чэшск.: Visegrádská skupina), Вышаградская чацвёрка, V4 — аб’яднанне чатырох цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў: Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Была ўтворана ў выніку сустрэчы прэзідэнтаў Польшчы Леха Валенсы і ЧСФР Вацлава Гавела з венгерскім прэм’ер-міністрам Ёжэфам Анталам 15 лютага 1991 года ў горадзе Вішэград.
Часам называлася Вышаградскай тройкай ці Вышаградскім трохвугольнікам, але з падзелам Чэхаславакіі на дзве дзяржавы гэтыя назвы больш неправамоцныя.
У 1992 годзе ў рамках групы было створана Цэнтральнаеўрапейскае пагадненне па свабодным гандлі (CEFTA).
У 1999 годзе тры з чатырох удзельніц групы (Венгрыя, Польшча, Чэхія) ўвайшлі ў NATO.
1 мая 2004 года ўсе члены Вышаградскай групы сталі членамі Еўрапейскага саюза.
Старшынства
[правіць | правіць зыходнік]
- 1999/00 —
Чэхія - 2000/01 —
Польшча - 2001/02 —
Венгрыя - 2002/03 —
Славакія - 2003/04 —
Чэхія - 2004/05 —
Польшча - 2005/06 —
Венгрыя - 2006/07 —
Славакія - 2007/08 —
Чэхія - 2008/09 —
Польшча - 2009/10 —
Венгрыя - 2010/11 —
Славакія - 2011/12 —
Чэхія - 2012/13 —
Польшча - 2013/14 —
Венгрыя - 2014/15 —
Славакія - 2015/16 —
Чэхія - 2016/17 —
Польшча - 2017/18 —
Венгрыя - 2018/19 —
Славакія - 2019/20 —
Чэхія - 2020/21 —
Польшча - 2021/22 —
Венгрыя - 2022/23 —
Славакія - 2023/24 —
Чэхія - 2024/25 —
Польшча
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Еўрапейская тройка
- Усходняе партнёрства
- Асацыяванае трыа
- Люблінскі трохвугольнік
- Цэнтральнаеўрапейскае пагадненне па свабодным гандлі
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Вышаградская група на Вікісховішчы |