Перыферыйная прылада
Перыферыйная прылада (англ.: Peripheral device) — апаратура, якая дазваляе ўводзіць інфармацыю ў камп'ютар альбо выводзіць яе з яго[1].
Перыферыйныя прылады з'яўляюцца апцянальнымі і тэхнічна могуць быць адлучаны ад камп'ютара без страты яго працаздольнасці. Аднак пераважная большасць камп'ютараў выкарыстоўваецца разам з тымі ці іншымі перыферыйнымі прыладамі.
Вылучаюць тры асноўных тыпы перыферыйных прылад:
- Прылады ўводу (англ.: input device), якія ўжываюцца для ўводу інфармацыі ў камп'ютар: мыш, клавіятура, сэнсарны экран, сканэр, вэб-камера ці прылада відэазахопу
- Прылада вываду (англ.: output device), напырклад маніторы, прынтары
- Прылады захоўвання, якія патрэбны для захоўваня інфармацыі, апрацаванай камп'ютарам: НЦМД, НГМД, стужкавыя і дыскавыя прылады, носьбіт "flash"
Часам перыферыйная прылада належыць да некалькіх тыпаў, напрыклад Прылада ўводу-вываду.
Прыклады[правіць | правіць зыходнік]
Звычайна перыферыйнай прыладай завуць дапаможнае абсталяванне, такое як камп'ютарная мыш альбо клавіятура, якія тым ці іншым спосабам далучаюцца да камп'ютара і працуюць сумесна з ім. Карткі пашырэння, нават відэакарткі[2], таксама належаць да перыферыі, яны далучаюцца па шынам ISA, PCI, PCI-X, PCI-express і іншым.
Аператыўная памяць (RAM, памяць з адвольным доступам) з'яўляецца памежным выпадкам. Негледзячы на тое, што яна часта далучаецца да персанальных камп'ютараў і сервераў у выглядзе асобных плат (з інтэрфейсам SDRAM, DDR, DDR2 і інш.), яна з'яўляецца абавязковым кампанентам, без якога камп'ютар не можа функцыянаваць.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Laplante, Philip A. (Dec 21, 2000). Dictionary of Computer Science, Engineering and Technology. CRC Press. p. 366. ISBN 0-8493-2691-5. http://books.google.com/books?id=U1M3clUwCfEC&pg=PA133&dq=computer+peripheral+definition&hl=en&sa=X&ei=xOGgU5LRG5WgyASYjIGYCA&ved=0CDUQ6AEwATge#v=onepage&q=peripheral&f=false. Retrieved on June 17, 2014. "device that is used to put information into or get information out of the computer."
- ↑ http://www.pcworld.com/article/200349/Adding_RAM_and_Cards_to_a_PC.html