Перыяд Камакура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кама́кура (鎌倉) — гістарычны перыяд з 1185-га па 1333 г. Названы па імі горада Камакура, спачатку невялікай вёскі, якая стала цэнтрам першага сёгуната ў Японіі.

У выніку сутыкненняў паміж родамі Мінамота, Фудзівара і Тайра апошні выйшаў пераможцам, адхіліўшы род Фудзівара ад улады. Клан Мінамота падвергся суровым пераследам.

Ёрытома Мінамота сабраў войскі і ў 1180 годзе зноў распачаў вайну, атрымаўшы перамогу ў 1185. Ён прымусіў імператара прызнаць сваё панаванне і размясціў сваю стаўку ў прыморскай вёсцы Камакура. У 1192 годзе ён завяршыў фарміраванне ўлады, расправіўся з ворагамі і былымі саюзнікамі і прысвоіў сабе тытул сэйі тайсёгун (вялікі вайскавод).

У 1199 годзе ён памёр, перадаўшы ўладу старэйшаму сыну Ёрыіэ, які неўзабаве стаў ахвярай інтрыг. Далей доўгі час улада была ў руках рэгентаў Хадзё, а да 1219 года мужчынская лінія дому Мінамота была знішчана. Сёгунам стала 2-гадовае дзіця клана Фудзівара. У 1333 годзе ў выніку міжусобных войн Камакурскі сёгунат паў, саступіўшы месца сёгунату Мурамаці.

Эпоха Камакура была часам міжусобных войн і дамінавання саслоўя самураяў. Афіцыйнай рэлігіяй сёгуната стаў дзэн. Дзэнскія манастыры, аб'яднаныя ў сістэму гадзан, развівалі на кітайскай аснове ўласную высокую культуру гадзан бунка, з якой добра вядомая літаратура гадзан бунгаку.

Тым часам адбыліся мангольскія ўварванні ў Японію, і параўнальна лёгкая перамога над ворагам, забяспечаная тайфунамі, паўплывала на станаўленне нацыянальнай самасвядомасці. Падчас гэтых уварванняў краіна здабыла свой сучасны сцяг.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]