Перыяд Адзуці-Мамаяма
| Перыяд Адзуці-Мамаяма | |
|---|---|
| яп.: 安土桃山時代 яп.: 織豊時代 | |
| Герб | |
| Названа ад | Fushimi[d] і Azuchi[d] |
| Культура | Momoyama Culture[d] |
| Краіна | |
| Сталіца | |
| Форма праўлення | феадалізм |
| Валюта | Japanese mon[d] |
| Дата пачатку | 1568 |
| Дата заканчэння | 1600 |

Адзуці-Мамаяма дзідай (яп.: 安土桃山時代) — эпоха ў японскай гісторыі з 1568/1573 па 1600/1603 года. Назва эпохі паходзіць ад назваў замкаў Адзуці (прэфектура Сіга) і Мамаяма (Кіёта).
Эпоха Адзуці-Мамаяма спыніла феадальную раздробненасць Японіі перыяду Сэнгоку і характарызаваўся ліквідацыяй рэгіянальных свецкіх і рэлігійных дзяржаўных утварэнняў, развіццём гарадоў, аднаўленнем аўтарытэту імператарскага двара, распаўсюджваннем хрысціянства і актыўнымі кантактамі з замежжам, найперш з Еўропай . Гэты працэс звязаны з імёнамі Оды Набунагі, Таётомі Хідэёсі і Такугавы Іэясу, якія ўвайшлі ў гісторыю як «тры аб'яднальнікі Японіі».
Бітва пры Секігахары і перамога клана Такугава адзначылі пачатак эпохі Эда і аўтарытарнага кіравання Сёгуната Такугава над аб'яднанай краінай.