Петэр Аўгуст Фрыдрых фон Мантэйфель
Выгляд
Петэр Аўгуст Фрыдрых фон Мантэйфель | |
---|---|
Нараджэнне |
30 студзеня 1768[1] |
Смерць |
8 мая 1842[1] (74 гады) |
Бацька | Karl Gf. von Manteuffel[d] |
Дзеці | Q116927549? і Karoline Sophie von Brevern[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Петэр Аўгуст Фрыдрых фон Мантэйфель (ням.: Peter August Friedrich von Manteuffel; 19 студзеня/30 студзеня 1768, Талін — 26 красавіка / 8 мая 1842, Равіла) — балтыйскі нямецкі дваранін і пісьменнік, які пісаў на эстонскай мове.
У раннія гады выступаў з вершамі на эстонскай мове, якія апублікаваў у выглядзе вершаваных дыялогаў пад назвай «Üks Ennemuiste lugu ühhe Warga peäle». Аднак большасць паэтычнай спадчыны страчана. У 1838 годзе выдаў асветніцкую кнігу апавяданняў «Aiawite peergo walguse» пра побыт і звычаі сялян Эстоніі. Кніга на эстонскай мове змяшчае разнастайную кароткую прозу, вясковыя апавяданні. У апавяданнях ёсць і народныя вершы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]