Петэр Дас
Петэр Дас | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 1647[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1707[3][4] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, святар, паэт |
Мова твораў | дацкая мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Петэр Дас (нарв.: Petter Dass; 1647, Херой, Нурлан — 1707, Альстахёўг) — нарвежскі паэт. Адзін з першых нарвежскіх паэтаў новага часу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын шатландскага гандляра Пітэра Дундаса, які пасяліўся ў Нарвегіі. Маці Марэн Фальч. Бацька памёр у 1653 годзе, калі Дасу было 6 гадоў, выхоўваўся Дас сваякамі (сястрой маці). Наведваў школу ў Бергене, затым вывучаў тэалогію ў Капенгагене, у 1677 годзе стаў святаром. Пасля некалькіх гадоў, праведзеных у Капенгагене, вярнуўся на радзіму, працаваў хатнім настаўнікам у Вефсне. У 1689 стаў парафіяльным пастарам у Альстахёўгу.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пры жыцці Даса быў апублікаваны адзіны твор — паэма «Den nordske dale-viise» (1683, «Нарвежская песня даліны»), астатнія творы апублікаваны пасмяротна. У паэме «Голас Нурлана» («Nordlands trompet», 1678—1700, выдадзена у 1739) дадзена рэалістычнае апісанне паўночнай Нарвегіі, побыту, абрадаў і заняткаў народа. Аўтар зборніка рэлігійных песень «Bibelski viise-bog» (1711). Творы Даса напісаны простай, жыццёвай мовай, блізкія да фальклору.
Зноскі
- ↑ Swartz A. Petter Dass // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Petter Dass // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://nbl.snl.no/Petter_Dass
- ↑ Petter Dass // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Dass, Petter». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Петэр Дас
- Нарадзіліся ў 1647 годзе
- Нарадзіліся ў Нурлане
- Памерлі 17 жніўня
- Памерлі ў 1707 годзе
- Памерлі ў Нарвегіі
- Пахаваныя ў Нарвегіі
- Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты XVII стагоддзя
- Паэты Нарвегіі