Планетарый імя Уладзіслава Дзявульскага ў Торуні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Планетарый імя Уладзіслава Дзявульскага ў Торуні
53°00′41″ пн. ш. 18°36′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неаготыка
Сайт planetarium.torun.pl
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Планетарый імя Уладзіслава Дзявульскага ў Торуні — планетарый у Торуні. Размяшчаецца на тэрыторыі Старога горада на вуліцы Францішканскай, 9/11.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Планетарый быў адкрыты 17 лютага 1994 года, а першы паказ для публікі адбыўся двума днямі пазней у дзень нараджэння Мікалая Каперніка — польскага і нямецкага навукоўца, астранома, стваральніка геліяцэнтрычнай тэорыі свету, які нарадзіўся ў 1473 годзе ў Торуні.

З моманту адкрыцця планетарый у Торуні пастаянна мадэрнізаваўся. У маі 1995 года слайды, якія выкарыстоўваліся падчас паказаў, былі спалучаныя ў панарамы. З 1997 года ў планетарыі стала выкарыстоўваюцца сістэма «all-skay» («усё неба»), што дазволіла паказваць здымкі космасу на паверхні ўсяго купала. У 2005 годзе ў планетарыі была адкрытая інтэрактыўная выстаўка — Orbitarium, а ў 2012 годзе — выстаўка Geodium.

Будынак[правіць | правіць зыходнік]

Планетарый знаходзіцца ў былым сховішчы газу. У 1860 годзе ў сувязі з растучым попытам на газ былі пабудаваныя газасховішчы, абудаваныя чырвонай цэглай. Па сённяшні дзень з іх застаўся толькі адзін, два астатнія былі разбураныя ў 1927 годзе.

У 1989 годзе было прынятае рашэнне прыстасаваць стары прамысловы аб’ект да патрэбаў планетарыя. У сакавіку 1993 года сховішча разам з плотам былі ўнесеныя ў спіс помнікаў архітэктуры.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Geodium — выстаўка, прысвечаная Зямлі, як планеце. Яе цэнтральным элементам з’яўляецца асветленая мадэль зямнога шара дыяметрам у 2,15 м, якая круціцца. Дзякуючы гульні святла лёгка зразумела, чаму ёсць чатыры пары года, а дзень змяняе ноч.

Вакол глобуса размешчаныя інтэрактыўныя прылады, якія дазваляюць эксперыментаваць самастойна, уключаючы адпаведныя кнопкі. На выстаўцы ёсць таксама дзве экспазіцыі калекцый горных парод і мінералаў.

У чатырох кутах выставачнай залі знаходзяцца мастацкія ўстаноўкі, якія паказваюць, як змянялася наша планета.

Галоўны праектар планетарыя (мадэль RFP) выпусціла нямецкая кампанія «Zeiss». Купал торуньскага планетарыя, які імітуе штучнае неба, складае 15 метраў. У залі паказаў пад купалам размешчаныя 196 крэслаў для гледачоў[1].

Зноскі