Пласцінка трыпціха з Ваўкавыска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Створка трыпціха. Невядомыя святыя.jpg
Пласцінка трыпціха з Ваўкавыска. XII ст.
Матэрыял слановая косць
Тэхніка разьба
Памеры 10,6 × 4,6×0,6 см
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск

Пласцінка трыпціха з Ваўкавыска — касцяная пласцінка ад трыпціха XII ст. з Ваўкавыска. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольная па форме пласцінка (даўжыня — 107 мм, шырыня — 46 мм) падзелена на паясы, у якіх змешчаны тры пагрудныя выявы: зверху архангел Гаўрыіл ці Міхаіл, пасярэдзіне, відаць, Пётр, унізе Юрый ці Пракопій. Фон, на якім размешчаны выявы, заглыблены на 2 мм. Выразная выява архангела, які нібы падаўся наперад. У яго прадаўгаваты твар, маленькі рот, шырока раскрытыя вочы, кароткія валасы ў выглядзе зігзагападобных завіткоў. Кісці рук непрапарцыянальна буйныя. На адваротным баку — рэльефны чатырохканцовы крыж падоўжаных прапорцый з медальёнамі на перакрыжаванні. На думку А. У. Банк, ваўкавыская пласцінка ўзнаўляе частку візантыйскага трыпціха са слановай касці. Па майстэрству апрацоўкі абразок крыху саступае візантыйскім узорам. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён мог быць зроблены ў старажытным Ваўкавыску мясцовым майстрам па візантыйскаму ўзору[1]. Адчуваецца, што майстар добра валодаў інструментам, умела апрацоўваў матэрыял. Фігуры, жэсты, позы святых рытмічна ўзгоднены.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.