Плошча Францыска Скарыны
Плошча Францыска Скарыны | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Населены пункт | |
Ранейшыя назвы | Ніжні рынак |
Назва ў гонар | Францыск Скарына |
Плошча Францыска Скарыны — плошча ў цэнтры Полацка на перасячэнні праспекта Францыска Скарыны і вуліцы Гогаля.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да пасляваеннага перайменавання насіла назву Ніжні рынак.
На старых картах бачна, што спачатку плошча знаходзілася на некалькі дзесяткаў метраў усходней, чым зараз.
З дакументаў вынікае, што ў часы Кацярыны ІІ гэтая плошача ўжо існавала, і тут знаходзілася мытня.[1]
Падчас Другой сусветнай вайны нацысты ладзілі публічныя пакаранні смерцю на Ніжнім рынку. Тут будаваліся шыбеніцы, на якіх вешалі ўдзельнікаў супраціву і партызанаў.[1]
Пасля вызвалення Полацка ў 1944 годзе на Ніжнім рынку былі збудаваныя тры шыбеніцы, і ў пачатку верасня адбылося публічнае выкананне прысуду трыбунала над былымі паліцыянтамі. Больш публічна не каралі, а высылалі ў лагеры.[1]
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Гатэль «Славянскі». 22 снежня 1954 года быў адкрыты як гасцініца «Дзвіна».[2]
Фантан і грамадская прастора. Грамадская прастора ля фантана, якая існавала з савецкіх часоў, была знішчана ў 2017 годзе. На яе месцы быў адкрыты новы фантан, на пабудову якога было выдаткавана 640 тысяч долараў.[3]
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік Ф. Скарыну — пастаўлены ў 1974 годзе — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Ж000629
Зноскі
- ↑ а б в Дэйніс Іван Пятровіч. Полацкая даўніна (бел. (тар.)). — Медисонт. — Мінск, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.(недаступная спасылка)
- ↑ Об отеле (руск.).
- ↑ В Полоцке заработал главный городской фонтан. ФОТОФАКТ (руск.).