Плоўдзіўскі антычны тэатр
Славутасць | |
Плоўдзіўскі антычны тэатр | |
---|---|
![]() | |
42°08′49″ пн. ш. 24°45′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Плоўдзіў |
Сайт | visitplovdiv.com/en/node… |
![]() |
Плоўдзіўскі антычны тэатр — адзін з найбольш добра захаваўшыхся рымскіх тэатраў(руск.) бел., размешчаны ў цэнтры горада Плоўдзіў, Балгарыя. Як мяркуецца, ён быў пабудаваны ў канцы праўлення імператара Траяна[1]. Тэатр быў выяўлены падчас археалагічных раскопак, якія праводзіліся з 1968 год 1979.
Тэатр можа змяшчаць ад 5000 да 7000 гледачоў, і працягвае выкарыстоўвацца ў цяперашні час.[2][3]
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Тэатр размешчаны ў Старым горадзе Плоўдзіва, у седлавіне паміж пагоркамі Таксім і Джамбаз.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Месцы для гледачоў арыентаваны на поўдзень, да старажытнага гораду ў нізіне і Радопскіх горах. Тэатр ўяўляе сабой паўкола з вонкавым дыяметрам 82 метра. Дзеліцца на глядзельную залу (аўдыторыюм) і сцэну (архестра). Глядзельная зала выдаўблена ў схіле пагорка. Зона для гледачоў (кавеа) складаецца з 28 канцэнтрычных шэрагаў мармуровых сядзенняў, якія падзеленыя праходам на два ярусы. Верхні ярус перасякаюць вузкія радыяльныя лесвіцы. Месцы для гледачоў атачаюць падковападобную сцэну дыяметрам 26,64 м[4]. Сцэнічныя памяшкання (скена) размешчаны на поўдзень ад асноўнай сцэны. Яны маюць 3 паверхі, якія падтрымліваюцца калонамі. Праскеній (сцяна за сцэнай) мае вышыню 3,16 м і дэкараваны іанічнай мармуровай каланадай. Фасад скены, звернуты ў глядзельную залу, складаецца з двухузроўневага порціка, на першым узроўні якога знаходзяцца калоны іанічнага ордэра, а на другім — рымска-карынфскага ордэра. На фасадзе скены — 3 сіметрычна размешчаных партала. Уваход у орхестру злучае кавеа і сцэнічныя памяшкання. Крыты праход пачынаецца ў цэнтры архестры і вядзе праз сцэнічныя памяшкання вонкі. Іншы крыты праход пачынаецца ў цэнтральнай частцы верхняга шэрагу глядзельнай залы і злучае кавеа з Трымонцыюмам(руск.) бел..
Зноскі
- ↑ Nicolay Sharankov: Unknown Governors of Provincia Thracia, Late I-Early II Century AD.
- ↑ Kasssbova Bulgaria (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2016. Праверана 18 красавіка 2017.
- ↑ Kostash. Prodigal Daughter: A Journey to Byzantium. https://books.google.bg/books?id=1VX4AAAAQBAJ&pg=PT187&dq=roman+plovdiv+theatre&hl=bg&sa=X&ved=0CEsQ6AEwBmoVChMI0ITDlrT0xgIVBBYsCh2MOQcM#v=onepage&q=roman%20plovdiv%20theatre&f=false.
- ↑ Античният Филипопол