Подых балот
Выгляд
Подых балот | |
---|---|
Подых балот | |
Жанр | дакументальны фільм |
Кампазітар | |
Працягласць | 24 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2014 |
«По́дых бало́т» — беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Ігарам Чышчэнем у 2014 годзе[1][2].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Фільм распавядае пра лёс балот, якія трапілі ў «чорны» спіс прызначаных для асушэння, і іх жыхароў, якія падзяліліся сваімі гісторыямі жыцця на балоце. Фільм знаёміць з незвычайным прыродным асяроддзем балот, якія захоўваюць ваду, змякчаюць клімат, з’яўляюцца прытулкам не толькі для мноства відаў птушак і звяроў, але і старадаўніх легенд. Разам з тым, у фільме закранаецца праблема змены экасістэмы балотаў, звязаная з працэсам торфаздабычы. Гледачы змогуць пачуць апавяданні мясцовых жыхароў пра тое, як памяняўся іх звыклы лад жыцця і родныя мясціны з-за асушэння тарфянікаў.
Над фільмам працавалі
[правіць | правіць зыходнік]- Ігар Чышчэня
- Вольга Каскевіч
- Канстанцін Чыкалаў
- Ігар Сувораў
- Наталля Каварская
- Аляксандр Паццеў
- Віктар Кісцень
- Наста Якавіцкая
- Кацярына Піліпенка
- Аліна Літвінчук
- Дзмітрый Белуш
- Андрэй Раманцоў
- Канстанцін Чарніковіч
Зноскі
- ↑ "Фильм «Подых балот» снова покажут в Минске на большом экране"(руск.). «Bahna». 1 снежня 2019. Праверана 2020-10-28.
- ↑ Хританкова, Инна (13 лютага 2015). "«Подых болот» поедет по Беларуси"(руск.). «Центр экологических решений». Праверана 2020-10-28.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Подых балот» на YouTube
- «Подых балот» Архівавана 31 кастрычніка 2020. на сайце «Лістапада»
- «Подых балот» Архівавана 31 кастрычніка 2020. на сайце «Watch Docs»