Польскае бюро пры ЦК КП(б)Б

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Польскае бюро пры ЦК КП(б)Б, Польбюро пры ЦК КП(б)Б. Існавала з пачатку 1920-х гадоў да 1929 г. у Мінску. Друкаваны орган — газета «Młot», «Orka» (з 1926 г.).

Мэты і задачы[правіць | правіць зыходнік]

Польскае бюро ставіла сабе за мэту правядзенне ідэалагічнай працы сярод польскага насельніцтва БССР, намагалася ўзаконіць палітызаванае атаясамленне часткі беларускага этнасу каталіцкага веравызнання з польскай нацыянальнай прыналежнасцю.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сваю дзейнасць ажыццяўляла праз шэраг нізавых арганізацый камуністаў-палякаў, а таксама мясцовых Польбюро пры Бабруйскім, Барысаўскім, Віцебскім, Калінінскім і Мінскім акруговых камітэтах КП(б)Б. Разам з ЦВК БССР Польбюро правяло 1-ы Усебеларускі з’езд палякаў-сялян БССР (сакавік 1926 г.), 2-і Усебеларускі з’езд працоўных палякаў БССР (1929 г.), выбары дэлегатаў на Сусветны з’езд палякаў (1929 г.) і інш. Сярод гарадской і вясковай моладзі БССР каталіцкага веравызнання працавалі Польбюро пры ЦК ЛКСМБ, а таксама мясцовае Польбюро ЛКСМБ у некаторых акругах.

Сакратары[правіць | правіць зыходнік]

  • Цесьляк
  • В. Шаля
  • В. Внароўскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карашчанка, І. Польскае бюро пры ЦК КП(б)Б / Ігар Карашчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — С. 545. — ISBN 985-11-0141-9.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.