Orka
Orka (бел.: Ворыва) — газета, якая выдавалася з 28 сакавіка 1926 да 22 чэрвеня 1937 ў Мінску на польскай мове.
Газета з’яўлялася органам ЦК КП(б)Б. Выходзіла 1-3 разы на тыдзень. Прызначалася ў асноўным для сялян-палякаў (у 1926-29 афіцыйна лічылася сялянскім штотыднёвікам). Асвятляла пытанні калектывізацыі, індустрыялізацыі, культурнага будаўніцтва. Дапамагала праводзіць выбары ў польскія нацыянальныя сельсаветы, змяшчала матэрыялы пра жыццё, побыт і звычаі польскага насельніцтва Беларусі.
У газеце працавалі Стэфан Гельтман, Якаў Кірштэйн, Ю. Мірэцкі, Рамуальд Бржазоўскі, Браніслаў Вансоўскі, Генрык Жарскі, Андрэй Кашэўскі і інш.
Газета закрыта ў сувязі з пачаткам палітычна-прапагандысцкай кампаніі супраць польскіх кіруючых кадраў у БССР.
Выйшла 1340 нумароў.
Вядомыя супрацоўнікі[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Орка / А. Валахновіч //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9. — С. 357.