Польшча А і Б

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта вынікаў парламенцкіх выбараў 2007 года, якая яскрава адлюстроўвае падзел Польшчы на два рэгіёны. Аранжавым колерам замаляваныя рэгіёны, дзе перамогу атрымала Грамадзянская платформа, а сінім — Права і справядлівасць.

Польшча А і Б — падзел Польшчы паводле гістарычнага, палітычнага і культурнага адрознення паміж заходняй і ўсходняй часткамі краіны. Гэтак званая Польшча А размяшчаецца на захад ад Віслы. Яна ёсць значна больш развітай і мае хутчэйшы эканамічны рост у параўнанні з Польшчай Б, якая размяшчаецца на ўсход ад Віслы. Тым не менш, існуе меркаванне аб існаванні падзелу Польшчы на большую колькасць рэгіёнаў. Гэтак на думку генеральнага сакратара Польскай гандлёвай палаты Марка Клочка, існуе Польшча А, да якой належаць гарады-цэнтры ваяводстваў, Польшча Б ёсць астатняй часткай краіны, а таксама існуе Польшча В, да якой належаць рэгіёны на ўсход ад Віслы, якія патрабуюць іншага стаўлення[1]. Тым не менш, вяртаючыся да Польшчы А і Б, сучасная статыстыка беспрацоўя ў Польшчы ў цэлым не паказвае розніцы ў багацці паміж двума часткамі і нават мае супрацьлеглую тэндэнцыю ў апошнія гады. То бок, узровень беспрацоўя на паўночным захадзе краіны вышэйшы за гэты паказчык ва ўсходне-цэнтральнай Польшчы.

Розніца паміж Польшчай А і Б асабліва бачная ў выніках выбараў у гэтых двух рэгіёнах. У 1990-я гады Польшча А аддавала перавагу Саюза дэмакратычных левых сіл (СДЛС), як свецкаму, сацыяльна-ліберальнаму фактычнаму пераемніку былой кіруемай партыі ПНР. З іншага боку, Польшча Б галасавала альбо за Польскую сялянскую партыю альбо за «Салідарнасць», абодзве з якіх прасоўвалі хрысціянска-дэмакратычныя каштоўнасці[2]. Парламенцкія выбары 2001 года былі адзінымі, калі Польшча А і Б прагаласавала аднолькава, і СДЛС здолела здабыць перамогу як на ўсходзе, гэтак і на захадзе краіны. Прыкладна з 2005 года ў Польшчы адбылася перабудова палітычнай сістэмы. Жыхары Польшчы А падтрымалі ліберальна-кансерватыўную Грамадзянскую платформу, у той час як жыхары Польшчы Б за выключэннем Варшавы, наадварот, схіліліся да падтрымкі нацыянальна-кансерватыўнай партыі Права і справядлівасць.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Polsce nierówna (польск.). Polska. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2011. Праверана 29 ліпеня 2022.
  2. Kowalczyk, Krzysztof (15 сакавіка 2014 года). «Typologia polskich partii politycznych według kryterium programowego». Środkowoeuropejskie Studia Polityczne (1): 73-99. — doi:10.14746/ssp.2014.1.6.