Саюз дэмакратычных левых сіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Саюз дэмакратычных левых сіл
Sojusz Lewicy Demokratycznej
Logo SLD.jpg
Лідар Лешак Мілер[d], Krzysztof Janik[d], Józef Oleksy[d], Wojciech Olejniczak[d], Grzegorz Napieralski[d], Лешак Мілер[d] і Włodzimierz Czarzasty[d]
Дата заснавання 1999
Штаб-кватэра
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя, сацыял-лібералізм
Інтэрнацыянал Еўрапейскі саюз Партыя еўрапейскіх сацыялістаў, Сацыялістычны інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Федэрацыя маладых сацыял-дэмакратаў[d]
Колькасць членаў 33 554
Сайт sld.org.pl
Commons-logo.svg Саюз дэмакратычных левых сіл на Вікісховішчы

Саюз дэмакратычных левых сіл (польск.: Sojusz Lewicy Demokratycznej) — польская палітычная партыя.

Партыя была створана 15 красавіка 1999 года. Першапачаткова, Саюз дэмакратычных левых сіл быў створаны як перадвыбарчы саюз у 1991 годзе. У яго ўваходзіла партыя "Сацыял-дэмакратыя Рэспублікі Польшча" і Агульнапольскі альянс прафсаюзаў. У 1993 годзе саюз атрымаў перамогу на парламенцкіх выбарах. Прадстаўнікі Саюза, Юзаф Алексы і Уладзімеж Цімашэвіч, узначальвалі польскі ўрад з 1995 па 1996 і з 1996 па 1997 адпаведна. У 1995 годзе прадстаўнік Саюза дэмакратычных левых сіл Аляксандр Квасьнеўскі быў абраны прэзідэнтам Польшчы. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся два тэрміны запар.

У 2001 годзе партыя таксама атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах. Старшыня партыі Лешак Мілер у гэтым годзе стаў прэм'ер-міністрам краіны. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся з 2001 па 2004 год. Затым яго змяніў таксама прадстаўнік Саюза дэмакратычных левых сіл Марак Бэлька.

З 2005 года Саюз дэмакратычных левых сіл знаходзіцца ў апазіцыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]