Перайсці да зместу

Полісіндэтон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Полісіндэтон (шматзлучнікавасць) (стар.-грэч.: πολυσύνδετον) — стылістычны прыём, сутнасць якога — у выкарыстанні адных і тых жа злучнікаў паміж аднароднымі словамі і сказамі. Ужываецца даволі часта ў фальклорных творах:

Як пан звозіў да сваё жытцо
У цёмныя гумны да з светлага поля,
Яно ў тарпе прылежыста,
А на таку прымалоціста,
А ў арудзе прысыпіста
А ў млыне прымеліста,
А ў дзяжы падыходзіста,
А ў печы румяніста,
А на стале як сыр белы.

Шматзлучнікавасць дапамагае звязаць аднародныя словы і сказы ў сінтаксічнае адзінства і разам з тым размежаваць іх паміж сабой. Яна запавольвае тэмп паэтычнага выказвання, надае яму ўзнёсласць. Як стылістычны прыём шматзлучнікавасць супрацьстаіць бяззлучнікавасці.