Помнік «Змагарам за вольную Беларусь»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік «Змагарам за вольную Беларусь»
Помнік «Змагарам за вольную Беларусь» у Саўт-Рыверы
Помнік «Змагарам за вольную Беларусь» у Саўт-Рыверы
40°26′22″ пн. ш. 74°21′55″ з. д.HGЯO
Краіна  ЗША
Месцазнаходжанне Саўт-Рывер
Архітэктар Алег Махнюк
Дата заснавання 1974
Дата пабудовы 1974 год
Map

Помнік «Змагарам за вольную Беларусь» — помнік у Саўт-Рыверы (ЗША), пастаўлены ў 1974 годзе. Аўтарам помніка з’яўляецца Алег Махнюк пад кіраўніцтвам якога ён і будаваўся.

Ініцыятарамі пабудовы помніка былі грамадскія актывісты і ветэраны Другой сусветнай вайны. Імі ж былі сабраныя сродкі і выкананыя будаўнічыя працы.

Помнік быў узведзены на кургане, над якім працаваў Мікалай Лапіцкі, за Беларускай праваслаўнай царквой Святой Ефрасінні Полацкай.

Курган-помнік быў асвечаны праваслаўнымі святарамі: Алегам Махнюком, Мікалаем Лапіцкім, Паўлам Вялікім ды архімандрытам Язэпам 23 чэрвеня 1974 года.

У 2019 годзе прадстаўнікі беларускай дыяспары адрэстаўравалі помнік.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Помнік завершаны крыжам з роўнымі па даўжыні і падобнымі на ўсечаны трохкутнік канцамі. Спераду герб "Пагоня" і надпіс "Слава змагарам за вольную Беларусь. Glory to those who fought for freedom and independence of Byelorussia. 1974". Ззаду выява пячаткі Беларускай цэнтральнай рады. Па баках мячы, эмблема Саюза беларускай моладзі і герб друкарні Францыска Скарыны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Царкоўны Сьветач » // — 1974 г. №23. — 15-19 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]